Темы

Для надзейнасці электразабеспячэння

Для надзейнасці  электразабеспячэння

monter

22 снежня на планеце назіраецца самы кароткі светлавы дзень і самая доўгая ноч. Менавіта ў гэты дзень адзначаюць сваё  прафесійнае свята энергетыкі — людзі, якія прыносяць святло ў наша штодзённае жыццё.У  іх ліку — калектыў раёна электрасетак. Слова — яго кіраўніку Рыгору АЛДАШКІНУ:

—Бягучы год падыходзіць да свайго завяршэння, і ўжо можна гаварыць аб канкрэтных выніках. Трэба адзначыць, што ў сувязі з правядзеннем у нашым раёне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” для электрыкаў былі значна павялічаны аб’ёмы работ.
Сёлета капітальна адрамантавана 94 км электрычных высакавольных ліній 10 кВ, 90 км — 0,4 кВ, а таксама 11 закрытых і 46 камплектных трансфарматарных падстанцый. Былі праведзены работы па касметычнаму рамонту фасадаў 6 трансфарматарных падстанцый у Кіраўску і а/г Мышкавічы. Значны аб’ём работ ажыццёўлены на Чыгірынскай ГЭС.
З пачатку года на электралініях напружанасцю 0,4 кВ у 332 спажыўцоў заменены ўводы на ізаляваныя, устаноўлена 7 пунктаў секцыянавання, 60 вынасных шафаў уліку на запланаваных лініях у адпаведнасці з планам мадэрнізацыі.
Пастаянна вялася мэтанакіраваная работа па абслугоўванні вулічнага асвятлення населеных пунктаў раёна. Сёлета ў а/г Мышкавічы дзеючыя свяцільні былі заменены на энергазберагаючыя, а таксама часткова кабельныя лініі вулічнага асвятлення.

Атрыманыя паказчыкі дасягнуты дзякуючы стараннай, адказнай працы прафесіяналаў сваёй справы: электраманцёраў раёна электрасетак Уладзіміра Лазаковіча і Ігара Ціхановіча, слесара Уладзіміра Садоўскага і дзяжурнага Аляксандра Сушчынскага з Чыгірынскай ГЭС.
З лепшага боку зарэкамендавалі сябе маладыя спецыялісты Валерый Барысёнак, Сяргей Рабаконь, Сяргей Леснікоўскі, Дзмітрый Хурсан, Яўген Пранцішаў — яны з адказнасцю ставяцца да выканання даведзенага задання.
Упэўнены, што і ў новым 2015 годзе вырашэнне вызначаных задач будзе калектыву раёна электрасетак па сілах.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем