Темы

У мэтах санітарнага нагляду

У мэтах  санітарнага нагляду

sanstan

Асноўнай дзейнасцю цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з’яўляецца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, ахове здароўя насельніцтва горада і сельскіх населеных пунктаў шляхам папярэджвання, выяўлення  і выкаранення парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

З гэтай мэтай эпідэміёлагі праводзяць значную прафілактычную работу сярод насельніцтва, прапагандуюць метады па замацаванні здароўя, фарміраванні здаровага ладу жыцця. Дзякуючы распаўсю-джванню ведаў садзейнічаюць зніжэнню тэмпаў распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі.
Супрацоўнікі цэнтра актыўна працуюць у плане зніжэння інфекцыйнай і паразітарнай захворваемасці, папярэджвання ўспышкі эпідэміі. Таксама ўдасканальваюць метады і сродкі імунапрафілактыкі, нацыянальнага календару прышчэпак і ўкаранення новых сучасных, больш эфектыўных імунабіялагічных прэпаратаў.
У полі зроку эпідэміёлагаў пытанні забеспячэння насельніцтва дабраякаснай пітной вадой, навядзення парадку на зямлі, кантроль за аховай глебы, добраўпарадкаваннем.
На пастаянным кантролі і забеспячэннне эфектыўнага нагляду за ўмовамі і арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу агульнаадукацыйных устаноў, аздараўленнем дзяцей у летніх лагерах.
Добрасумленна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў супрацоўнікі мікрабіялагічнай лабараторыі, якія адказваюць за санітарна-эпідэміялагічны нагляд і правядзенне неабходных санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў сярод насельніцтва. Звыш 20 гадоў працуе тут фельчарам-лабарантам Валянціна Галімская (на здымку — злева). За гэты час яна назапасіла багаты вопыт ведаў і практычных навыкаў, якімі з задавальненнем дзеліцца з маладымі супрацоўнікамі, як, напрыклад, урач-бактэрыёлаг Марына Эскандарава.
Абедзве жанчыны валодаюць сучаснымі метадамі мікрабіялагічных даследаванняў і праводзяць іх у строгай адпаведасці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем