Темы

“За любімую Беларусь!”

“За любімую Беларусь!”

У мінулую суботу, 5 верасня, у вёсцы Чыгірынка быў наладжаны велазаезд у межах раённай акцыі “За любімую Беларусь!”.

Сонечнай цёплай рані­цай мясцовыя жыхары рознага ўзросту – ад мала да вяліка – са сваімі двухколымі сябрамі – па святочнаму ўпрыгожанымі веласіпедамі – сабраліся ля сельскага Дома культуры, дзе іх вітаў старшыня Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Фрэйберг. Кіраўшчына – маляўнічы, самабытны і непаўторны куток беларускай зямлі з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. Мы, яе жыхары, усведамляем каштоўнасць жыцця, шануем тое, што забяспечаны даступнай і якаснай аховай здароўя, усебаковай і сучаснай адукацыяй, беражліва ставімся да нацыянальнай культуры, а таксама ганарымся тым, што наша краіна – чыстая і ўтульная. Такой яе робяць людзі, якія тут жывуць, – і мы з вамі ў тым ліку. Міхаіл Фрэйберг пажадаў удзельнікам велаакцыі добрага настрою і даў старт.
Аматары веласіпеднай язды праехаліся па запланаваным маршруце, падчас якога зрабілі прыпынак ля брацкай магілы, дзе пахаваны савецкія воіны, загінуўшыя падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ушанавалі памяць мінутай маўчання, ўсклалі кветкі.
На павароце на в.Нямкі жыхары Чыгірынкі сустрэліся з прадстаўнікамі аг.Стайкі. Адбылася ўрачыстая перадача ім эстафеты велаакцыі “За любімую Беларусь!”.
Удзельнікі велазаезду з суседніх вёсак пажадалі адзін аднаму, каб удзел у гэтай патрыятычнай акцыі надаў жыццёвага аптымізму і ўпэўненасці ў сваіх сілах.
Яўгенія Бялько.
Фота аўтара.

Последние новости

В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем