“За любімую Беларусь!”

“За любімую Беларусь!”

18 верасня велазаезд у межах раённай акцыі “За любімую Беларусь!” быў наладжаны ў а/г Паўлавічы. Удзел у ім прынялі вучні і настаўнікі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.

Старт велапрабегу быў дадзены ля мясцовага сельскага Дома культуры. Старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Марына Стафеева павітала прысутных і падзякавала ім за неабыякавасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю – за мір, стабільнасць і працвітанне роднай краіны – пажадала ім добрага шляху.

Калону ўпрыгожылі нацыянальныя флагі, рознакаляровыя паветраныя шары. Праехаўшы па вуліцах аграгарадка, удзельнікі акцыі спыніліся ля брацкай магілы, дзе пахаваны загінуўшыя падчас Вялікай Айчыннай вайны воіны. Да скульптурнай кампазіцыі жанчыны, якая прыхілілася да лаўровага вянка, і брацкай магілы ўсклалі кветкі. Ушанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання.

Тут жа адбылася ўрачыстая перадача эстафеты велаакцыі “За любімую Беларусь!” прадстаўнікам а/г Барсукі.

Юны аматар здаровага ладу жыцця Радзівон Раманоўскі, вучань 10 класа Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, адзначыў што з пачуццём гонару прыняў удзел у веласіпеднай акцыі. Ён любіць свой аграгарадок і сваю Радзіму за мір і спакой, стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.  

________________________

Яркім святам аграгарадка Скрыпліца стала правядзенне на яго тэрыторыі ў мінулую суботу велазаезда ў межах раённай акцыі “За любімую Беларусь!”. Удзел у мерапрыемстве прынялі школьнікі і моладзь, а таксама пажылыя сяльчане, якія вырашылі такім чынам выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю за мір і стабільнасць у Беларусі.

Ля мясцовага Дома культуры ўдзельнікаў велазаезду вітала дырэктар установы культуры Галіна Пімошына. Двухколавыя сябры велааматараў былі ўпрыгожаны беларускай сімволікай, рознакаляровымі флажкамі і паветранымі шарыкамі, а ўзначаліў калону выкладчык Барчыцкага НПК ДС-СШ Пётр Сямёнаў з Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь.

Са словамі ўдзячнасці за любоў да сваёй малой радзімы, за неабыякавасць да захавання спакою і згоды ў нашай краіне да ўдзельнікаў велазаезду звярнулася старшыня Скрыпліцага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч. Яна адзначыла, што толькі разам, аб’яднаўшыся, мы здольныя супрацьстаяць розным негатыўным праявам, якія могуць стаць пагрозай для незалежнасці Беларусі. Беларусы – мірныя людзі і жадаюць быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Вось дзеля гэтага і трэба быць разам!

Затым, па-святочнаму ўпрыгожаная калона рушыла па вуліцах аграгарадка. Пажылыя мясцовыя жыхары каля сваіх дамоў віталі ўдзельнікаў велазаезду. На мясцовых могілках, дзе сёлета быў устаноўлены помнік ахвярам палітычных рэпрэсій 30-х гадоў ХХ стагоддзя і загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, былі ўскладзены кветкі, а памяць загінуўшых ушанавана мінутай маўчання.

Эстафету велазаезду ў межах раённай акцыі “За любімую Беларусь!” жыхары Скрыпліцы перадалі аг.Барчыцы.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024