На Кіраўшчыне адзначаюць 100-годдзе камсамола Беларусі

Гэты год азнаменаваны 100-годдзем з дня стварэння Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі. На яго рахунку – шмат слаўных ратных і працоўных спраў, якія ўпісаны ў гісторыю маладзёжнай арганізацыі.

24 верасня 1920 года I Усебеларускі з’езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з’езда падкрэслівала, што КСМБ з’яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі (РКСМ).
У чэрвені 1924 года рашэннем VI з’езда РКСМ арганізацыі было прысвоена імя У.І.Леніна – ЛКСМБ – Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.
• Гісторыя камсамола Беларусі – гэта, у першую чаргу, масавы гераізм юнакоў і дзяўчат падчас Вялікай Айчыннай вайны. Больш за 100 тысяч беларускіх камсамольцаў мужна змагаліся на франтах, 73 з іх удастоены ганаровага звання Героя Савецкага Саюза, сярод якіх – 29 маладых партызан.
• Не менш значных узнагарод, поспехаў і перамог дасягнулі прадстаўнікі саюзнай моладзі на вытворчасці, у сельскагаспадарчай, будаўнічай і іншых сферах. Камсамол Беларусі непарыўна звязаны з пачаткам гісторыі гарадоў Салігорска і Наваполацка, Светлагорска і Навалукомля, Белазёрска і Жодзіна.
• Нагадаем асобныя этапы станаўлення і развіцця камсамольскага руху ў нашым раёне.
У маі 1920 года у мястэчку Любонічы была створана першая камсамольская ячэйка, у састаў якой увайшлі 7 чалавек на чале з сакратаром Пятром Баркоўскім. У хуткім часе з’явіліся пярвічкі ў вёсках Стаўпішча, Казулічы, Пацава Слабада і іншых. Камсамольцы праводзілі сходы, на якіх абмяркоўвалі пытанні сацыялістычнай перабудовы вёскі, адраджэння яе культуры, і ўвасаблялі гэта ў справах. Кожны камсамолец быў байцом часцей асобнага прызначэння па барацьбе з бандытызмам. Так, у 1923 годзе сіламі міліцыі і камсамольцаў была разгромлена вялікая групоўка бандытаў, якая дзейнічала ў лясах каля Гарадца.
• 30 сакавіка 1935 года ў Бабруйску адбыўся першы сход камсамольскай арганізацыі Кіраўскага раёна, на якім быў створаны рённы камітэт ЛКСМБ на чале з сакратаром Г.П.Чэха­вым. А праз год у клубе калгаса “Чырвонае Букіно” адбылася першая раённая камсамольская канферэнцыя, удзел у якой прыняў 121 дэлегат з 18 пярвічак, існаваўшых на той час у раёне.
• У чэрвені 1944 года ў раёне дзейнічалі 22 камсамольскія пярвічкі, якія аб’ядноўвалі больш за 250 юнакоў і дзяўчат. 15 лютага 1945 года адбылася першая пасляваенная раённая камсамольская канферэнцыя. Аўтарытэт арганізацыі ўзрастаў хуткімі тэмпамі. У 1950 годзе ў ёй налічваўся 1581 камсамолец, а ў 1953 – ужо 3300. Расла і колькасць пярвічак.
Камсамольцы пасляваенных гадоў былі ў перадавіках вытворчасці. Па выніках сацыялістычнага маладзёжнага спаборніцтва за павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, па вырошчванні льну, вывазу арганічных угнаенняў Кіраўская раённая арганізацыя неаднаразова прызнавалася пераможцай і чатыры разы ўдастойвалася Пераходнага Чырвонага Сцяга ЦК ЛКСМБ і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.
• У 1973 годзе наш раён быў прызнаны пераможцам ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа і іншай прадукцыі земляробства і быў узнагароджаны Чырвоным Сцягам
ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ. Гэтая ўзнагарода — вынік плённай працы работнікаў вёскі, у тым ліку і камсамольскай моладзі.
Ганаровае званне “Лепшая мала­дая даярка Беларусі” атрыма­лі працаўніцы калгаса “Рас­свет” Але­на Баг­данава, Галіна Бурын­чык, Соф’я Бяляўская.
• Камсамольскае жыццё асацыіравалася ў моладзі раёна не толькі з напружанымі працоўнымі буднямі, але і з цікава праведзеным вольным часам. У 60-я гады нашы рабяты ўпершыню прымалі ўдзел у турыстычным злёце, змагаліся за званне лепшых у гульні Клуба вясёлых і знаходлівых. У 80-х камсамольцы актыўна ўдзельнічалі ў напісанні “Летапісу народнай славы”, арганізоўвалі паходы па месцах баявой і працоўнай славы. Быў створаны першы маладзёжна­камсамольскі будаўнічы кааператыў. Рабяты добраўпарадкоўвалі гарадскі парк. Сваімі працоўнымі і грамадскімі справамі славіліся камсамольска-маладзёжныя калектывы магазіна “Дзіцячы свет”, гарадской цырульні.
• Мужнасцю і гераізмам вызначыліся воіны-камсамольцы, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. У памяці кіраўчан назаўсёды застануцца імёны загінуўшых воінаў-­інтэрнацыяналістаў: Пятра Петрусевіча, Віктара Шумілава, Аляксандра Ядлоўскага.
• У снежні 1991 года на XXX з’ездзе ЛКСМБ спыніў сваё існаванне і быў перайменаваны ў «Саюз моладзі Беларусі».

Мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю ЛКСМБ, праходзяць у рэспубліцы, Магілёўскай вобласці, нашым раёне.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024