Захоўваем і прымнажаем традыцыі

Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Осіпава расказала пра пераемнасць традыцый у выхаванні маладога пакалення, закладзеных камсамольцамі:
– Сучасны Саюз моладзі пераняў у камсамола ўсё лепшае і значнае і выкарыстоўвае ў сваёй рабоце. На працягу ўсіх год застаюцца пастаяннымі прынцыпы і задачы – выха­ваць падрастаючае пакаленне сапраўднымі патрыётамі, грамадзянамі сваёй краіны, раз­віць іх духоўна і маральна, дапамагчы моладзі праявіць сябе і навучыцца прыносіць карысць грамадству.
Пры падтрымцы дзяржавы БРСМ аб’ядноўвае моладзь, стварае ўмовы для яе рэалізацыі ў самых розных сферах дзейнасці. У аснове стаяць патрыятызм, працавітасць, пераемнасць пакаленняў. Мерапрыемствы, рух, якія нараджаліся ў камсамоле, зараз набываюць сучаснае гучанне.
У радах нашай раённай арганізацыі наліч­ваецца зараз 933 чалавекі. Прыярытэтнымі і значнымі напрамкамі ў рабоце з’яўляюцца: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыя яе другаснай занятасці, работа рэспубліканскага маладзёжнага валанцёрскага руху “Добрае Сэрца”, дзейнасць па арганізацыі вольнага часу.
2020 год праходзіць пад знакам 75-годдзя Вялікай Перамогі. Моладзь раёна ўнесла свой уклад у работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”, на яе рахунку таксама – нямала мерапрыемстваў і акцый, прысвечаных слаўнай даце.
Актыўна развіваецца ў раёне студатрадаўскі рух. Так, сёлета ў 15 атрадах было задзейнічана 174 чалавекі. І зараз на ўборцы цукровых буракоў у КСУП “Жылічы” працуе студатрад каледжа, з 5 кастрычніка рабяты з Баравіцкай СШ будуць працаваць у Гарадзецкім лясніцтве на нарыхтоўцы насення шышак і жалудоў.
Падчас часовай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час рабяты займаліся пашывам розных вырабаў, азеляненнем тэрыторый, рамонтам мэблі ва ўстановах адукацыі.
Сучасная моладзь стараецца дастойна праяўляць сябе, працягваючы справу многіх пакаленняў камсамольцаў.
На здымку: актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ СШ №1 – вучні Павел Пятруша, Аляксандр Бярозка, Максім Дадуш і педагог-арганізатар Вольга Арцямкова абмяркоўваюць надзённыя справы з першым сакратаром райкама ГА «БРСМ» Аленай Осіпавай.

Последние новости

Молодежная политика

В Средней школе №1 г.Кировска прошли мероприятия, посвящённые 40-й годовщине со дня аварии на Чернобыльской АЭС

27 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Мышковичской средней школе прошли классные часы «Чернобыль: память, подвиг, возрождение Беларуси»

27 апреля 2026
Читать новость
Актуально

II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ прошел в Кировском районе

27 апреля 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В районном Центре культуры и досуга прошел информационный час «Завещано беречь нам этот мир»

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Кировский РЦСОН принял участие в областном фестивале любительского искусства «По жизни с песней»

27 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Музее Славы Могилёвщины прошло мероприятие, посвящённое 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС

27 апреля 2026
Читать новость