Темы

“Кладезь” — фестываль духоўнай спадчыны

“Кладезь” — фестываль духоўнай спадчыны

kladezkladez1 kladez2 kladez3

На мінулым тыдні Кіраўшчына ў чарговы раз прымала на сваёй зямлі  фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”. Гісторыю свайго падарожжа па гарадах і весях Беларусі фестываль пачаў у 2008 годзе і за гэты час пабываў у больш чым 60 населеных пунктаў краіны, прычым у многія гарады ён наведваецца кожны год.

Арганізатарамі фестываля выступілі Магілёўская і Мсціслаўская епархіі, райвыканкам, Сястрынства ў гонар св. княгіні Елісаветы (г.Мінск).

Адкрыццё фестывалю “Кладезь” і выставы-кірмашу, што размясціліся ў раённым Доме культуры, пачалося ўрачыстым малебнам перад абразамі з часцінкамі мошчаў святых апосталаў Пятра і Паўла і святога вялікамучаніка Панцеляймона, які правёў настаяцель Свята-Пакроўскага храма іерэй Дзмітрый Первій. А папярэднічаў гэтай падзеі хрэсны ход, які пачаўся ля сцен Свята-Пакроўскага храма і рушыў па вуліцах горада да месца правядзення фестывалю праваслаўнай культуры.

Падчас адкрыцця фестывалю яго гасцей і ўдзельнікаў вітаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Карпук, які адзначыў важнасць духоўна-асветніцкай дзейнасці, праводзімай Свята-Елісавецінскім манастыром. Яна аб’ядноўвае людзей і нясе ім святло і дабро, дапамагае знайсці сапраўдны сэнс жыцця, далучае да духоўнасці. “Няхай фестываль праваслаўнай культуры ў чарговы раз пакіне светлы след у душах жыхароў нашага горада і раёна”, — адзначыў ён.

У межах фестывалю былі праведзены шматлікія мерапрыемствы і сустрэчы. Праект “Добрае  кіно”  даў гледачам магчымасць  паглядзець  цікавыя  і  змястоўныя  мастацкія  і  дакументальныя  кінастужкі:  “Святы Аўгустын”,  “Тры словы аб прабачэнні”,  “ Таямніца Ягора ”,  “Прытчы”  і іншыя.  Для вучняў устаноў адукацыі раёна былі арганізаваны праекты “Добрыя кнігі”, “Маладосць — час выбару”, “Праваслаўныя святыні Беларусі”, “Моладзь і праваслаўе”, для настаўнікаў — “Педагогіка і праваслаўе”.

Падчас рэалізацыі праекта “Музыка — выхаванне душы” быў арганізаваны канцэрт кампазітара, пісьменніцы, лаўрэата конкурсу “Залаты грамафон” Таццяны Дашкевіч.

З работнікамі райбальніцы была праведзена сустрэча, падчас якой абмяркоўваліся пытанні духоўна-маральных аспектаў медыцынскай этыкі. Кожны дзень маленькім гледачам дэманстраваліся прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка”. Шчырую зацікаўленасць у наведвальнікаў выставы выклікала экспазіцыя “Скрыпторый”, якая была прысвечана гісторыі славянскага пісьменства.  Тут можна было пазнаёміцца са зменамі, якія адбываліся з кнігамі па працягу соцень гадоў, як унікальныя творы шматгадовай працы манахаў ператварыліся ў электронны носьбіт інфармацыі.

На выставе-кірмашы быў прадстаўлены шырокі і разнастайны асартымент вырабаў майстэрняў Свята-Елісавецінскага манастыра. Наведвальнікі мелі магчымасць набыць іконы, царкоўныя рэчы, адзенне, кнігі, аўдыё- і відэадыскі, сувеніры, манастрыскі хлеб, мёд, лячэбную касметыку, травы і многае іншае. Усе сродкі ад продажу пойдуць на дабрачынныя справы, якімі займаецца Свята-Елісавецінскі манастыр, дапамагаючы дзецям і дарослым з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, малазабяспечаным і мнагадзетным сем’ям, удзельнічаючы ў рэабілітацыі хворых на алкагалізм і наркаманію, асобаў, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.

Цырымонія закрыцця фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” адбылася ў мінулую нядзелю. Хочацца спадзявацца, што мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках фестывалю, падарылі кожнаму яго наведвальніку часцінку веры, надзеі і любові, а таксама пакінулі добрыя эмоцыі ад дачынення да духоўнай спадчыны.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем