Землякі – удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны

Землякі – удзельнікі  Кастрычніцкай рэвалюцыі  і грамадзянскай вайны

У Кастрычніцкіх падзеях 1917-га года прымалі ўдзел і прадстаўнікі Кіраўшчыны.
Адзін з іх – ураджэнец в.Падрэчча Ісідор Фёдаравіч Пятруша. У 1909 годзе ён быў прызваны ў армію, накіраваны на Балтыйскі флот служыць матросам на знакамітым крэйсеры “Аўрора”. Актыўна вёў рэвалюцыйную прапаганду, падтрымліваў сувязь з бальшавікамі Петраграда, прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні Кастрычніцкай рэвалюцыі. Быў абраны старшынёй судовага рэвалюцыйнага камітэта.


Вясной 1918 года Ісідор Пятруша вярнуўся ў родную вёску, дзе ўступіў у партызанскі атрад, які вёў барацьбу супраць нямецкіх і польскіх інтэрвентаў. У кастрычніку 1919 года каля в.Гута адбыўся бой партызан з польскімі войскамі. І.Ф.Пятруша быў смяротна паранены і па дарозе ў шпіталь памёр. Пахавалі яго на могілках в.Падрэчча, у 1967 годзе астанкі былі перазахаваны ў в.Стаўпішчы, на магіле ўстанавілі абеліск.
Канстанцін Аляксеевіч Кат­лінскі нарадзіўся ў в.Вішанька ў 1896 годзе. У 1914 годзе на фронце быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. У 1916 годзе служыў тэлеграфістам у г.Свеаборг. Кастрычнік 1917 года стаў лёсавызначальным для яго, як, дарэчы, і ўсёй краіны. Канстанцін Катлінскі прымаў удзел у штурме Зімняга Палаца. Потым быў адпраўлены на Паўднёвы фронт, ваяваў пад Камышынам і Царыцыным.
Дэмабілізаваўся ў 1921 го­дзе, працаваў тэлеграфістам у Рагачове, актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Яго намаганнямі былі створаны аматарскія тэатральныя калектывы на лесазаводзе і кардоннай фабрыцы, а таксама перасоўны аматарскі тэатр, які існаваў 12 год. Калі ў 1936 го­дзе на яго аснове ўзнік прафсаюзны тэатр, К.А.Катлінскі стаў яго кіраўніком. У гады Вялікай Айчыннай вайны творчы калектыў пад яго кіраўніцтвам выступаў з канцэртамі перад савецкімі воінамі.
У 1897 годзе ў в.Цейка­ві­чы нарадзіўся Мікалай Вік­та­ра­віч Шчэрбіч. У 1914 годзе ён пачаў службу ў арміі. Падчас падзей кастрычніка 1917 года адстойваў рэвалюцыйны Петраград, прымаў удзел у баях супраць войск Калчака, Дзянікіна, Махно.
У Вялікую Айчынную вайну змагаўся з ворагам на фронце. У мірныя дні аднаўляў разбураную вайной гаспадарку.
Па матэрыялах кнігі “Памяць. Кіраўскі раён”.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем