У Кіраўскім раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

У Кіраўскім раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

Удзел у іх прынялі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў раёна, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.
Па склаўшайся традыцыі, у в.Стаўпішчы адбыўся ўрачысты мітынг каля магілы ўдзельніка падзей 1917 года, матроса крэйсера “Аўрора” Ісідара Фёдаравіча Пятрушы. Удзел у ім прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, намеснікі старшыні райвыканкама і іншыя.

І.Ф.Пятруша ўраджэнец в.Падрэчча. У 1909 годзе ён быў прызваны ў армію і накіраваны на Балтыйскі флот матросам на крэйсер “Аўрора”. На малую радзіму Ісідар Фёдаравіч вярнуўся ў 1918 годзе. Тут уступіў у партызанскі атрад, які ўзначальваў І.І.Герасімовіч, змагаўся з інтэрвентамі.
11 верасня 1919 года каля в.Гута адбыўся бой партызан з польскімі войскамі. І.Ф.Пятруша быў смяротна паранены і па дарозе ў шпіталь ён памёр.
Светлая памяць аб І.Ф.Пятрушы і земляках, чыя баявая незгасальная слава ўвайшла ў гісторыю, была ўшанавана мінутай маўчання. Прысутныя ўсклалі да магілы чырвоныя гваздзікі, якія з’яўляюцца сімвалам рэвалюцыі.
________________________________


Кветкі да магілы І.Ф.Пятрушы ў в.Стаўпішчы ўсклалі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў, Алена Глекава, старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук.
Яны ўшанавалі памяць нашага земляка – удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, мінутай маўчання.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем