Темы

І зноў — у прызавой тройцы

І зноў — у прызавой тройцы

klimovichi

У мінулыя выхадныя дні ў Клімавічах прайшла абласная спартакіяда сярод раёнаў, холдзінгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу. Яна была пятай па ліку: дагэтуль былі дзве зімовыя і дзве летнія, у тым ліку і на базе нашага раёна. Падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтваў на галоўнай плошчы горада пад сцягамі спартыўнага свята выстраіліся звыш 700 удзельнікаў, многія з іх ужо не першы год прымаюць удзел у спартакіядзе. Сярод іх была дружная каманда Кіраўскага раёна. Сёлетнія спаборніцтвы прысвячаліся 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Дождж, які пайшоў у суботу раніцай і “змыў” апошнія надзеі на лыжныя гонкі і эстафету, не знізіў напал заўзятасці і не парушыў баявы дух каманд. Узняць настрой падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтваў ім дапамаглі юныя самадзейныя артысты на чале з працавітай залатой пчолкай, “зляцеўшай” на свята з герба горада.
“Захапіць ідэяй здаровага ладу жыцця як можна большую колькасць яго прыхільнікаў — галоўны арыенцір, — адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня камітэта па сель-скай гаспадарцы і харчаванні Алег Чыкіда. — Бо менавіта заняткі фізкультурай і спортам садзейнічаюць умацаванню здароўя грамадзян, асабліва маладых людзей. Вельмі прыемна, што іх нямала сярод удзельнікаў спаборніцтваў. Важным момантам у арганізацыі і правядзенні насельніцтвам масавага актыўнага вольнага часу ў рэгіёнах пад дэвізам “У здаровым целе — здаровы дух” з’яўляецца прафілактыка захворванняў, выкараненне шэрагу шкодных звычак. Усё гэта станоўча ўплывае на якасць жыцця сяльчан, прадукцыйнасць іх працы, а ў канчатковым выніку — на эканамічнае развіццё аграпрамысловага комплексу”.
Затым пад гукі спартыўнага марша “Алімпійскі” агонь спаборніцтваў запаліў за-служаны трэнер Беларусі, ганаровы грамадзянін Клімаўшчыны Віктар Шапараў.
Падчас спартакіяды адначасова былі за-дзейнічаны некалькі спартыўных пляцовак. І на ўсіх — у ціры, басейне альбо на валейбольнай пляцоўцы — разгарнулася напружаная барацьба за высокія рэзультаты.
Прадстаўнікі Кіраўшчыны паказалі нядрэнныя вынікі як у камандным, так і ў індывідуальным заліках. Каманда нашага раёна ў чарговы раз увайшла ў тройку лідараў: па выніках спабор-ніцтваў з 28 каманд вобласці нашай прысуджана трэцяе месца.
У гіравым спорце ў розных вагавых катэгорыях выступалі выкладчык Жыліцкага сельгаскаледжа Міхаіл Міхайлюк (звыш 90 кг) і муляр ПМК-255 Віктар Бялянаў (да 90 кг) — у камандным заліку яны занялі 1-е месца. Дарэчы, Міхаіл Міхайлюк быў прызнаны і лепшым сярод іншых удзельнікаў у індывідуальным заліку.
Дзякуючы выдатнай гульні Яўгена Лашкевіча (заатэхніка СВК “Добасна-агра) і Марыі Васілеўскай (інструктара ЛФК санаторыя імя К.П.Арлоўскага) па настольным тэнісе ў нашай каманды зноў было 1-е месца!
Трэцяе месца ў спаборніцтвах па дартсе заваяваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Яўген Пішчалін.
Фінансавую падтрымку ў падрыхтоўцы каманды раёна да спартакіяды аказалі СВК “Добасна-агра” і “Калгас “Беларусь”.
Спаборніцтвы праходзілі ў напружаным рытме, пры выдатным настроі. І тое, што наша каманда зноў у ліку лепшых, сведчыць аб належнай фізічнай падрыхтоўцы ўсіх яе удзельнікаў, жаданні ў далейшым удасканальваць свае дасягненні. Дарэчы, да летніх спаборніцтваў засталося не так ужо шмат часу. Таму тыя станоўчыя эмоцыі і запал бадзёрасці, якія атрымалі ўдзельнікі, падштурхнуць іх да атрымання высокіх рэзультатаў у чарговай спартакіядзе, якая пройдзе летам у суседнім Клічаве.
Віктар СТАВЕР,
старшыня райкама прафсаюза
работнікаў АПК.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем