Темы

Выратавальнік — гэта гучыць горда!

Выратавальнік —  гэта гучыць горда!

 

 

barkovkoncertpozg

Тым, хто прысвяціў сваё жыццё прафесіі выратавальніка, уласцівы такія якасці, як мужнасць, бясстрашша, узаемавыручка, суперажыванне чужому гору. Не так часта выпадаюць у іх жыцці спакойныя, бесклапотныя хвіліны, як, напрыклад, у той урачысты вечар, калі былі ўшанаваны лепшыя прадстаўнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый, ветэраны калектыву. Яны разам з членамі сваіх сем’яў, сябрамі, блізкімі сабраліся ў зале дзіцячай школы мастацтваў. У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, члены Беларускай мала-дзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

У залу ўрачыста быў унесены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.
Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі. Ён падкрэсліў важнасць прафесіі выратавальніка, для каго рызыка ў імя выратавання — звычайная штодзённая работа.
Вячаслаў Нявінскі ўручыў нагрудныя знакі “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь” шэрагу супрацоўнікаў РАНС: намесніку начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Валянціну Лапцеву, старшаму інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вячаславу Сідараву, дыспетчару цэнтра аператыўнага ўпраўлення Яўгену Краснаму, камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 Сяргею Паўлюкевічу, камандзірам аддзяленняў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Сяргею Хралянкову, Аляксандру Бараноўскаму, Аляксандру Булачкіну.
Было адзначана, што за значны ўклад у папярэджванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх рэзультатаў у аператыўна-службовай дзейнасці датэрмінова прысвоена чарговае спецыяльнае званне “прапаршчык унутранай службы” Андрэю Харытонаву.
З асаблівымі пачуццямі зала вітала ветэранаў пажарнай службы, ім былі ўручаны падзячныя пісьмы.
Не засталася без “лаўраў” у гэты вечар падрастаючая змена — члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных: шэрагу з іх былі ўручаны дыпломы.
Віноўнікі ўрачыстасці атрымалі і музычныя падарункі, а завяршылася сустрэча выкананнем Гімна выратавальнікаў.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем