Зрабіце кармушкі для птушак

Зрабіце кармушкі для птушак

З надыходам халадоў і маразоў нашым крылатым сябрам патрэбна падтрымка. З прадстаўнікоў птушынага царства на зімоўку застаюцца сініцы, дзятлы, сойкі, вераб’і, шчаглы, снегіры і іншыя. Нягледзячы на тое, што гэтыя віды эвалюцыйна прыстасаваныя і перажываць зіму ў суровых умовах, ім усё роўна неабходныя ўвага і дапамога.
Клопат аб птушках, майстраванне кармушак і іх рэгулярнае папаўненне кормам, а таксама назіранне за крылатымі гасцямі – адзін са спосабаў цікава і карысна праводзіць вольны час.
Кіраўчанка Марына Ду­да­рэнка, якая захапляецца бёрдвотчынгам – назіраннем за птушкамі – дала чытачам газеты дзейсныя парады: “Падкормліваць крылатых сяброў з надыходам халадоў вельмі важна. Не толькі з-за таго, што для іх стала менш корму, аднак і па прычыне скарачэння светлавога дня, калі ў птушак менш часу на пошук ежы. На жаль, больш за ўсё іх гіне менавіта ў зімовы перыяд.
Зімуючыя птушкі любяць насенне сланечніка, клёну і ясеня, вычышчыны арахіс, свежыя яблыкі. Нельга іх карміць салёным, смажаным, а таксама просам і хлебам – усё гэта дае моцную нагрузку на птушыны арганізм, што пагаршае іх самаадчуванне і можа прывесці да згубы.
Асаблівая ўвага патрэбна зімуючым вадаплаўным – качкам, лебедзям. Гэтых птушак наогул нельга падкормліваць! Тым больш хлебам. Пачаставаць іх можна толькі пры вельмі суровых пагодных умовах: калі вадаёмы замерзлі, моцна занесены снегам, лепш выкарыстоўваць для гэтага аўсяныя шматкі”.
Зрабіць кармушку для птушкі можна з розных матэрыялаў, няма асаблівых правілаў і абмежаванняў. Можна падвесіць на дрэва ля вашага хатняга вакна кармушку з пэт-бутэлькі, тэтрапаку, традыцыйную – з дрэва. Важна толькі не пакрываць яе дно фарбамі ці лакам, бо разам з кормам птушкі будуць дзяўбці і гэтыя шкодныя рэчывы.
Рабіце ўсёй сям’ёй кармушкі, частуйце крылатых гасцей разнастайнымі прысмакамі і назірайце за іх “птушыным банкетам”.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Подтверждение почетных наименований состоялось в Кировском районном Доме культуры

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Итоги работы профсоюза аграриев Кировщины

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Облачный апрель — фото Юлии Соколовской

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Могилёвской области установлен запрет на лов судака

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Час царыцы палёў — сяўба кукурузы на Кіраўшчыне

24 апреля 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

28 апреля – Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем