25 снежня прыхільнікі каталіцкай веры адзначаюць Нараджэнне Хрыстова.

25 снежня прыхільнікі каталіцкай веры адзначаюць  Нараджэнне Хрыстова.

«І вось вам знак:
знойдзеце Немаўля, спавітае і пакладзенае ў яслях».
Раптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае,
якое праслаўляла Бога і ўсклікала:
«Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі спакой людзям добрай волі».
(Лк 2, 12–14).

Дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі!

Божае Нараджэнне — гэта час, напоўнены малітвай і праслаўленнем, падарункамі і святочнымі сустрэчамі. Але найперш, гэта час для нас, каб мы маглі адчуць значнасць гэтай святой падзеі ў гісторыі свету і для нашага асабістага жыцця. Важна ўсвядоміць, што Бог увайшоў у наш кволы чалавечы стан, каб даканца ра­зумець чалавека і яго жыццё.
На свята Божага Нараджэння Бог прыходзіць да нас у постаці немаўлятка. Маленькага, слабога, безабароннага, нявіннага. «Не бойся!» — сказаў анёл. Не бойцеся ўгледзецца ў пакорлівую прысутнасць Езуса і праславіць Бога за Яго прыйсце.
Да ясляў у Бэтлееме былі пакліканы і каралі, і пастухі. Гэта адкрывае нам адну важную рэч: у вачах Бога мы ўсе роўныя. Бог не выбірае любімцаў, зыходзячы з таго, хто важны ў вачах свету. Ён бачыць унутраную каштоў­насць кожнага чалавека і хоча, каб усе — багатыя і бедныя, магутныя і слабыя — прыйшлі да Яго і пакланіліся з любоўю. Таму пойдзем і паклонімся Яму!
Жадаю, каб свята Божага Нараджэння ў гэтым годзе было для нас благаслаўлёным. Каб ніводная сям’я не смуткавала, каб кожны змог сесці за святочным сталом побач са сваімі блізкімі. Няхай наш Збаўца народзіцца нанова праз сваю ласку ў нашых душах і сэрцах.
Няхай надыходзячы Новы 2021 год будзе для ўсіх шчодрым і благаслаўлёным! Увесь народ беларускі даручаю добраму і ўсемагутнаму Богу.
Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Біскупскі Вікарый для г.Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024