Темы

Выкарыстанню земляў — пільную ўвагу

Выкарыстанню земляў — пільную ўвагу

zemslyzgba

Землеўпарадкавальная служба — адна са старэйшых у краіне. За гады існавання яна неаднойчы рэарганізоўвалася, але асноўныя яе функцыі застаюцца нязменнымі. Служба праводзіць адзі-ную дзяржаўную палітыку ў сферы землеўпарадкавання і зямельнага кадастру,  ажыццяўляе  рэгуляванне ў вобласці зямельных адносін, аховы і эфектыўнага выкарыстання земляў на тэрыторыі раёна, кантроль за правядзеннем і якасцю землеўпарадкавальных, зямельна-кадастравых работ. Значная ўвага надаецца разгляду матэрыялаў па адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, праверцы захавання фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў.

Асаблівая ўвага надаецца пры вядзенні балансу ўліку земляў на тэрыторыі раёна, іх якаснай ацэнцы. Зямля павінна апрацоўвацца і даваць аддачу. Летась былі праведзены 273 праверкі захавання зямельнага заканадаўства, па выяўленні невыкарыстоўваемых зямельных участкаў, па іх выніках выдадзена 69 прадпісанняў аб ухіленні парушэнняў зямельнага заканадаўства, складзена 45 пратаколаў і пастаноў аб адміністрацыйных правапарушэннях і накладзены адміністрацыйныя спагнанні.
У ходзе праведзенай інвентарызацыі зямельных участкаў на тэрыторыях Паўлавіцкага, Стайкаўскага, Скрыпліцкага і Дабаснянскага сельсаветаў было выяўлена 43 га невыкарыстоўваемых плошчаў і перададзена сельгасарганізацыям.
Па выніках праверак выкарыстання зямельных участкаў у садаводчых таварыствах было адабрана 10 га незапатрабаваных плошчаў СТ “Прыазёрнае” і перададзена ў землі запасу раёна, выдадзена 45 прадпісанняў, састаўлены 3 пастановы аб накладанні адміністрацыйнага пакарання.
Адзначаны парушэнні зямельнага заканадаўства сярод сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак: з 16 правераных СФГ у адной адабраны зямельны ўчастак плошчай 11 га і перададзены ранейшаму карыстальніку, выдадзена 5 прадпісанняў для ўхілення недахопаў.
На працягу 2014 года абследаваліся землі запасу райвыканкама, якія можна выкарыстоўваць для вядзення лясной гаспадаркі. У выніку было ўстаноўлена 1,7 тыс. га плошчаў, якія прылягаюць да земляў дзяржаўнага ляснога фонду і зараслі драўляна-кустарнікавай расліннасцю.
Наша дзейнасць звязана непасрэдна з людзьмі, таму ўкараненне ў практыку работы прынцыпу “адно акно” прыносіць свой плён. Грамадзяніну дастаткова падаць патрэбную заяву, а пасля нашага выкліку забраць гатовыя дакументы. Гэта садзейнічае таму, што няма нараканняў з боку наведвальнікаў у наш адрас.
Спецыялісты землеўпарадкавальнай службы працуюць у цесным кантакце з сельвыканкамамі, сельгасарганізацыямі, сумесна кантралююць пытанні рацыянальнага выкарыстання земляў. У ходзе прыёму жыхароў сельскіх населеных пунктаў даюць кансультацыі па афармленні і рэгістрацыі правоў на зямельныя ўчасткі, нагадваюць аб адказнасці за самавольны захоп участкаў.
У мінулым годзе ў землеўпарадкавальную службу паступіла звыш 900 зваротаў па пытаннях землеўпарадкавання. Амаль усе яны вырашаны станоўча.
Відавочна, што работнікі нашай службы павінны быць не проста прафесіяналамі, але любіць зямлю і справу, якой служаць. Менавіта такія якасці ўласцівы нашаму невялікаму, але дружнаму і зладжанаму калектыву. Наведвальнікі могуць звярнуцца да любога з чатырох супрацоўнікаў за парадай як па рабоце, так і пры вырашэнні асабістых пытанняў.
Людміла ШКРАБАВА,
начальнік
землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем