Темы

Дыспут-дыялог: жыццё без “спайсаў”

Дыспут-дыялог: жыццё без “спайсаў”

spasy spasy2

Як паведамлялася на старонках “Кіраўца”, з 12 лютага па 1 сакавіка ў раёне праходзіць міжведамасная  прафілактычная акцыя “Разам — супраць наркотыкаў”, арганізатарамі якой з’яўляюцца аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, камісія па справах непаўналетніх, пры цесным узаемадзеянні з РАУС, райбальніцай, раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, райкамам БРСМ.

Нагадаем, што мэтай акцыі з’яўляецца мабілізацыя адміністрацыйных, сацыяльна-грамадскіх рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці работы па прафілактыцы ўжывання або распаўсюджвання наркатычных сродкаў, курыцельных сумесей сярод непаўналетніх.
У межах акцыі “Разам — супраць наркотыкаў” праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Так, на мінулым тыдні ў ліцэі №15, Жыліцкім сельгаскаледжы прайшлі дыспуты-дыялогі “Курэнне міксаў… Непрадказальныя эфекты”. Гэтая тэма была ў цэнтры ўвагі і на мерапрыемстве, прайшоўшым у РАУС, куды былі запрошаны вучні школ, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
Са станам правапарадку сярод непаўналетніх прысутных пазнаёміла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вераніка Касьміна.
Хвалюючай і павучальнай была гутарка прадстаўніка райЦГЭ Алены Бяляўскай “Наркотыкі і здароўе… Шлях у нікуды”.
Аб мерах крымінальнай адказнасці непаўналетніх згодна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 года №6 “Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў” падлеткаў праінфармаваў оперупаўнаважаны па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Сяргей Лыбзікаў.
Далей быў прадэманстраваны відэафільм па абмяркоўваемай тэматыцы “Паляванне за розумам”.
Паколькі мерапрыемства было задумана як дыспут-дыялог, у размове па ўказанай тэме прымалі ўдзел і падлеткі. Яны выказалі свае меркаванні наконт асноўных прычын ужывання курыцельных сумесей, адзначылі, да якіх сумных вынікаў гэта прыводзіць. Многія падкрэслілі, што ў ходзе сустрэчы даведаліся аб новай інфармацыі, усе пацвердзілі, што атрыманыя веды будуць для іх карыснымі.
Рабятам нагадалі аб тым, як неабходна паводзіць сябе ў грамадскіх месцах. Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Андрэй Літвінка прывёў прыклады прыцягнення падлеткаў да адміністрацыйнай адказнасці за курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах.
Дарэчы была і тэма бяспечных паводзін на рэках і вадаёмах у перыяд раставання лёду.
Фота
Максіма Мікешына.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем