Темы

Адкрыем новыя імёны РАЗАМ!

Адкрыем новыя імёны РАЗАМ!

novyeimena

Такі дэвіз вызначаны для Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Ён праводзіцца ў межах Года моладзі з 16 лютага па 22 мая.

Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Глекава, мэты конкурсу — выяўленне маладых таленавітых выканаўцаў (яго ўдзельнікі — моладзь пярвічных арганізацый галіновых прафсаюзаў ва ўзросце ад 16 да 31 года), развіццё маладзёжнай аматарскай мастацкай творчасці, аб’яднанне людзей рознага ўзросту і захапленне іх актыўнымі формамі арганізацыі вольнага часу, стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей і пачуцця патрыятызму.
Да 1 сакавіка ў кожным раёне рэспублікі прахо-дзяць адборачныя туры, у ходзе якіх кожны са 118 раёнаў выберуць па трое самых таленавітых выканаўцаў. Ажыццявіў гэты няпросты выбар і наш раён: у мінулую суботу на сцэне раённага Дома культуры маладыя прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый спрачаліся за пуцёўку на абласны этап конкурсу, які пройдзе з 19 сакавіка па 15 красавіка.
Усіх удзельнікаў было 12. Кожны па-свойму прадэманстраваў свае вакальныя здольнасці і артыстызм. Разнастайным быў рэпертуар: ад рускай народнай песні да казачага раманса і сучаснай эстраднай песні.
Першы нумар, згодна жараб’ёўкі, дастаўся Крысціне Гаўрушэнка, якая прадстаўляла СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Яна пакарыла журы своеасаблівай манерай выканання песні “Каруза” і стала адной з прэтэндэнтак на абласны этап.
Значную колькасць балаў набрала Валянціна Альховік, работнік раённага Дома культуры, усхваляваўшы журы і залу пранікнёнай песняй “Ты помні” аб Вялікай Перамозе, 70-годдзе якой будзем святкаваць сёлета.
Дзявочую кампанію лідараў у ходзе конкурсу папоўніў Сяргей Лаўрыненка, вы-кладчык дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, вядомы ўсім як вядучы практычна ўсіх значных культурна-масавых мерапрыемстваў. А тут ён бліснуў талентам, артыстызмам і гумарам, выканаўшы рускую народную песню “Во деревне то было, во Ольховке” пад акампанемент на раялі Дар’і Пятруша. Проста немагчыма было стрымаць смех і станоўчыя эмоцыі, калі Сяргей у простай сялянскай сарочцы босым выплясваў на сцэне, а лапці бераж-ліва віселі на шыі. Яго моцны голас, здавалася, быў чутны і на вуліцы…
З самага лепшага боку паказалі сябе, як выканаўцы, Вікторыя Давыдовіч і Дар’я Пятруша з дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, Дзмітрый Валчкоў і Марыя Літвінава з Жыліцкага сельгаскаледжа, Дар’я Лось з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Людміла Хурсан, загадчыца ясляў-садка в.П.Слабада, Марына Вароніч з райспажыўтаварыства, Наталля Еўдакімава з ліцэя №15, Таццяна Шах-Фралова з раённай бальніцы. Усе ўдзельнікі — проста малайцы, яны захапляюцца песенным мастацтвам і нясуць яго людзям — дзеля светлых эмоцый і добрага настрою. Удзячнасць ім выказала старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава.
Лідарам конкурсу былі ўручаны дыпломы і каштоўныя прызы, астатнім выканаўцам — сертыфікаты за ўдзел у мерапрыемстве і падарункі ад пярвічных арганізацый галіновых прафсаюзаў.
Такім чынам, нашай тройцы: Крысціне Гаўрушэнка, Валянціне Альховік і Сяргею Лаўрыненку прадстаіць абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу, у ходзе якога будуць вызначаны самыя таленавітыя спевакі з рэгіёнаў, а далей — па выніках абласных фіналаў — 49 маладых выканаўцаў будуць запрошаны ў Мінск. Пасля рэспуб-ліканскага адбору журы вызначыць 30 фіналістаў, якія з 27 красавіка па 10 мая будуць займацца з прафесійнымі выканаўцамі, харэографамі і стылістамі, прымуць удзел у канцэртах да Свята працы і Дня Перамогі, а ў дзень правядзення VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прадэманструюць свае таленты ў межах фінальнага шоў-конкурсу на адной сцэне з вядомымі беларускімі артыстамі. Тэлевізійная версія конкурсу “Новыя імёны Беларусі” будзе трансліравацца на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, у якасці падарунка пераможцам бу-дзе і ратацыя песень у іх выкананні на радыёстанцыі “Новае радыё”.
Шаноўныя кіраўчане! Давайце будзем «трымаць кулачкі» за нашых прадстаўнікоў і верыць, што ў іх усё атрымаецца!
Наталля ХАДАКОВА,
член журы.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость