Темы

Гатовы служыць Айчыне! Ураджэнцы Кіраўшчыны – курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (бліц-апытанне)

Гатовы служыць Айчыне! Ураджэнцы Кіраўшчыны – курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (бліц-апытанне)

Кожны год прадстаўнікі Кіраўшчыны вырашаюць звязаць сваё жыццё са службай у арміі: пасля праходжання тэрміновай службы застаюцца ў сілавых структурах далей, паступаюць у ваенныя навучальныя ўстановы. Летась трое ўраджэнцаў раёна – Мікіта Кандрацьеў, Яўген Бабіч і Дзмітрый Бураўскі (на здымках злева направа) сталі курсантамі 1 курса Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Мікіта і Яўген займаюцца на агульнавайсковым факультэце, пасля яго заканчэння ім будзе прысвоена кваліфікацыя па спецыяльнасці “Кіраванне мотастралковымі падраздзяленнямі і кіраванне танкавымі падраздзяленнямі – “Спецыяліст па кіраванні – інжынер”. Дзмітрый вучыцца на факультэце ўнутраных войскаў.

                                                                                                                                                                               
Мікіта КАНДРАЦЬЕЎ, курсант 1 курса Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ураджэнец в.Скачок:
– Мара быць ваенным з’явілася ў мяне з дзяцінства. Сярод родных няма тых, для каго служба ў арміі стала прафесіяй. Аднак з маленства вобраз афіцэра – стройнага, падцягнутага, упэўненага ў сабе, моцнага і мужнага, які я бачыў у кінафільмах і тэлеперадачах, – прывабліваў. Маё жаданне звязаць лёс з прафесіяй ваеннага падтрымалі бацькі Анатоль Віктаравіч і Жанна Рыгораўна, аднак адразу папярэдзілі: для таго, каб паступіць у Ваенную акадэмію, неабходна мець моцнае здароўе, падтрымліваць выдатную фізічную форму і не ленавацца вучыцца.
У старэйшых класах я надаваў шмат увагі вывучэнню фізікі, матэматыкі, гісторыі, моў, заняткам фізічнай культурай. У выніку – паспяхова здаў уступныя экзамены ў Ваенную акадэмію і на некалькі крокаў наблізіўся да сваёй мары.
Прызнаюся, нягледзячы на маю нядрэнную падтрыхтоўку, спачатку складана было прывыкнуць да ўмоў вучобы: ранні пад’ём, зарадка, страявая падрыхтоўка – вольнага часу амаль не было. Зараз ужо ўцягнуўся, прывык і стараюся ад працэсу навучання атрымліваць максімум карысці.
Быць ваенным – гэта статусна, значна для грамадства і карысна для дзяржавы. Аднак я ўпэўнены, якую б прафесію ні абраў у жыцці, важна заставацца самім сабой, у згодзе са сваім сумленнем.
Юнакам, якія таксама жадаюць паступіць у Ваенную акадэмію, раю не адступаць ад пастаўленай мэты і сур’ёзна, адказна рыхтавацца, добра ўзважыўшы свае сілы.

Яўген БАБІЧ, курсант 1 курса Ваеннай акадэ­міі Рэспублікі Беларусь, ура­джэнец в.Даб­рыца:
– Стаць ваенным я марыў з дзяцінства. Чуў расказы пра брата бабулі – ваеннага лётчыка. Мой бацька Пётр Віктаравіч і маці Іна Пятроўна – цалкам падтрымалі выбар, абрадаваліся, што я вырашыў звязаць жыццё з сур’ёзнай прафесіяй.
Мне здаецца, быць ваенным – гэта прэстыжна. Такіх людзей паважаюць у грамадстве, па прычыне таго, што яны самааддана абараняюць інтарэсы Радзімы. Я таксама вельмі люблю сваю Айчыну і хачу быць карысным ёй.
Аднак далёка не кожны здольны з гонарам вытрымаць складанасці гэтай прафесіі, у тым ліку варта разумець, што яна бывае і небяспечнай: у любы момант цябе могуць накіраваць у гарачую кропку, да гэтага трэба быць гатовым.
Няпроста даецца і вучоба ў Ваеннай акадэміі. Асабіста я вырас у вёсцы, з дзяцінства прывучаны да фізічнай працы, заўсёды стараюся выхоўваць у сабе такія якасці, як вытрымка і трываласць, таму уцягнуўся ў вучэбны працэс хутка.
Пасля заканчэння навучальнай установы мы – яе выпускнікі – станем афіцэрамі. У маім разуменні афіцэр павінен быць справядлівым, моцным духам і сумленным, быць гатовым вытрымліваць любыя цяжкасці.

Дзмітрый БУРАЎСКІ, курсант 1 курса факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ураджэнец Кіраўска:
– Калісьці ў дзяцінстве мае маці і дзядуля ці то жартам, ці то сур’ёзна гаварылі мне: “Будзеш ты ваенным!..”. Я тады не надаваў гэтым словам асаблівага значэння. А аказалася, што былі яны нібыта прарочымі. У 11 класе я зацікавіўся гэтай мужнай прафесіяй і вырашыў для сябе цвёрда, што стану афіцэрам. Вызначыцца з будучым прызваннем у многім дапамаглі сустрэчы з прадстаўнікамі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, якія перыядычна наведваюць СШ №1, праводзяць прафарыентацыйныя ўрокі, расказваюць аб вучобе і перспектывах вайсковай службы. Не аднойчы сустракаўся таксама з былымі нашымі выпускнікамі, якія, паступіўшы ў вышэй названую ўстанову адукацыі, з гонарам і ўзнёсла гаварылі аб навучанні ў ёй. Вырашыў і я паспрабаваць, аб чым ніколькі не пашкадаваў.
Паступіць удалося адразу – дапамагло тое, што нядрэнна вучыўся ў школе, а таксама станоўча паўплывалі заняткі фізкультурай і спортам, якім я надаваў і надаю вялікую ўвагу. З удзячнасцю ўспамінаю трэніроўкі на аддзяленні футбола ў Кіраўскай ДЮСШ пад кіраўніцтвам Вадзіма Бокача. Займаўся таксама баскетболам, валейболам, мнагаборствам. Пашчасціла выступаць на рэспубліканскіх спаборніцтвах, атрымліваць узнагароды.
Вучоба ў акадэміі мне вельмі падабаецца. Асаблівую цікавасць выклікаюць тактычная, агнявая, фізічная падрыхтоўкі. Сярэдні бал па прадметах у мяне зараз складае 8,8, але хачу яго павысіць і адчуваю, што гэта мне па сілах. На працягу першых 2 год мы будзем жыць у казарме – па армейскім раскладзе. Самі ж павінны прайсці ўсе нюансы арміі, каб потым вучыць салдат.
Знайшоў шмат сяброў практычна з усёй Беларусі. Сустракаемся часта і з землякамі-кіраўчанамі, якія вучацца на розных курсах. Сярод іх – траццякурснікі Павел Вішнеўскі і Яраслаў Гунаеў.
А ўвогуле я хачу стаць сапраўдным афіцэрам і несці па жыцці гэтае гордае званне!

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость