Темы

І лячэнне, і адпачынак — на карысць грамадзян

У нашай краіне значная ўвага надаецца аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва. З гэтай мэтай распрацавана Канцэпцыя, накіраваная на захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі.  

Нашаму раёну ў адпаведнасці з колькасцю працуючых на 2014 год быў даведзены план паступлення пуцёвак, набытых за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, у колькасці 93 штук, у тым ліку 25 пуцёвак — у санаторыі для дарослых, 15 — у санаторыі для бацькоў з дзецьмі, 53 — у дзіцячыя санаторыі. Санаторна-курортнае лячэнне грамадзян ажыццяўлялася ў здраўніцах рэспублікі.
Размеркаванне пуцёвак па арганізацыях праводзілася ў адпаведнасці з колькасцю працуючых і з улікам заявак, пададзеных камісіямі, у залежнасці ад наяўнасці даведак УКК аб патрэбы работнікаў у санаторна-курортным лячэнні.
У дастатковай колькасці ў наш раён паступаюць пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі і ў санаторыі для бацькоў з дзецьмі. Вось толькі выкарыстоўваюцца яны не поўнасцю. Так, у мінулым годзе давялося пераразмеркаваць у іншы раён 2 пуцёўкі ў санаторыі для дарослых з дзецьмі і 4 дзіцячыя.
Заклапочвае той факт, што дзеці і падлеткі з сельскай мясцовасці (за выключэннем дзяцей з зоны перыядычнага радыяцыйнага кантролю) рэдка праходзяць санаторнае лячэнне. Варта звярнуць увагу на гэты факт.
Пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі, набытыя за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, выдаюцца па месцы працы бацькоў без аплаты 1 раз у адзін тып лагера.
Акрамя аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, на гэтыя мэты выдзяляюцца і сродкі з рэспубліканскага бюджэту: выдача пуцёвак дзецям-інвалідам, непрацуючым пенсіянерам і інвалідам, атрымліваючым пенсію па лініі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, пенсіянерам і атэставанай катэгорыі служачых сілавых структур, дзецям і падлеткам, пражываючым на тэрыторыі перыядычнага радыяцыйнага кантролю.
За мінулы год было выдзелена 32 пуцёўкі непрацуючым пенсіянерам і інвалідам, з іх 8 пуцёвак без аплаты інвалідам 2 групы, 1 пуцёўка выдадзена ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны і 1 пуцёўка — удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянеру па лініі Міністэрства ўнутраных спраў.
Па лініі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне дзяцей і падлеткаў, пражываючых на тэрыторыі перыядычнага радыяцыйнага кантролю, праводзілася ў выглядзе групавога заезду ў здраўніцы ў суправаджэнні педагогаў: аздароўлены 71чалавек. Акрамя гэтага, згодна арт.18 паправілі сваё здароўе 2 дзяцей у суправаджэнні бацькоў.
Усяго летась было аздароўлена 75,7% усіх вучняў: 920 хлопчыкаў і дзяўчынак у дзённых і 550 — кругласутачных аздараўленчых лагерах. У тым ліку: 72 дзіцяці-сіраты, 68 школьнікаў, знаходзячыхся ў сацыяльна небяспечным стане, 16 рабят, якія састаяць на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і 335 дзяцей работнікаў бюджэтнай сферы.
У бягучым годзе будзе працягвацца работа па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, рэспубліканскага і раённага бюджэтаў.
Сёлета плануецца аздаравіць 950 дзяцей у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем, з іх 70 — у лагерах працы і адпачынку, а таксама 550 рабят — у аздараўленчых лагерах з кругласутачным знаходжаннем.
Алена ЛЕБЕДЗЕВА,
галоўны спецыяліст
прадстаўніцтва
Магілёўскага
абласнога ўпраўлення
рэспубліканскага цэнтра
па аздараўленні
і санаторна-курортным
лячэнні насельніцтва раёна.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость