Темы

Да новых працоўных перамог!

Да новых  працоўных перамог!

sordenom

Сваім канстытутацыйным правам на працу трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў карыстаецца з задавальненнем. А сведчанне таму — высокія ўзнагароды: медаль “За працоўныя заслугі”, якую ён атрымаў у 2004 годзе, ордэн Пашаны: яго механізатар быў удастоены ў 2013 годзе. 

Самадысцыпліну і павагу да выбранай справы ў Аляксандра Петранкова сфарміравалі армейская служба і доўгія гады працы на роднай зямлі. Менавіта таму ён, як ніхто іншы, ведае: для таго, каб стаць добрым спецыялістам, трэба проста сумленна і адказна працаваць, любіць даручаную справу, якая прыносіць задавальненне сабе і карысць іншым.
Зараз, пакуль глеба яшчэ падсыхае, а азімыя культуры набіраюцца моцы, механізатар задзейнічаны на абслугоўванні ферм. А як толькі надыдзе спрыяльны час, каб падкарміць расліны, ён тут жа прычэпіць неабходныя агрэгаты і выедзе на палеткі. Дарэчы, уся замацаваная за ім тэхніка — у спраўным стане, дагледжаная і гатовая ў любую хвіліну да палявых работ.
Па словах Аляксандра Петранкова, праца на зямлі прыносіць яму сапраўднае задавальненне. Але сярод рознага кола сялянскай справы самае чакаемае, а таму і самае дарагое сэрцу — жніво. Колькі тон залацістага збожжа прайшло за гэтыя гады праз працавітыя рукі камбайнера, нават складана ўявіць! Пры гэтым, кожная ўборачная ўспрымаецца ім нібыта першая: хвалюючая і адказная. Ён разумее, што ад яго зладжанай работы падчас жніва залежыць агульны вынік працы людзей, занятых на вырошчванні хлеба.
Добры гаспадар, працаўнік, любячы муж, бацька і дзядуля — усё гэта ён, Аляксандр Петранкоў. Яго жыццёвае крэда — працаваць так, каб не было сорамна ні перад кіраўніцтвам і калектывам гаспадаркі, ні перад аднавяскоўцамі.

Последние новости

Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость