Темы

“Мы — грамадзяне Беларусі!”

“Мы — грамадзяне Беларусі!”

pasp2

13 сакавіка ў межах акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” у Цэнтры вольнага часу адбылося раённае ўрачыстае мерапрыемства. У зале сабраліся вучні з гімназіі горада, СШ №1, Мышкавіцкай, Паўлавіцкай, Скрыпліцкай, Дабаснянскай, Чыгірынскай і Баравіцкай сярэдніх школ. Сярод тых, каму выпала ганаровае права ў гэты дзень з рук старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава (на здымку) атрымаць самы важны дакумент у жыцці — выдатнікі вучобы, актыўныя ўдзельнікі конкурсаў і алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, актывісты школьнага і грамадскага жыцця. 

П авіншаваць юнакоў і дзяўчат са знамянальняй падзеяй — атрыманнем пашпарта — таксама прыйшлі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, ветэраны вайны і працы, кіраўнікі раённых структур, грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, бацькі.
З прывітальным словам да прысутных у зале звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, які, у прыватнасці, адзначыў, што прыняцце Канстытуцыі — адна з важнейшых падзей у гісторыі беларускага народа. Менавіта Асноўны Закон нашай краіны, прыняты 15 сакавіка 1994 года, паслужыў пачаткам пазітыўных працэсаў станаўлення і ўмацавання інстытутаў дзяржаўнай улады. Канстытуцыя стварыла ўмовы для дынамічнага развіцця эканамічнага, сацыяльнага і культурнага патэнцыялу. Краіна атрымала надзейны прававы фундамент, аснову грамадзянскага міру, згоды і адзінства. Абапіраючыся на палажэнні Асноўнага Закона, у нашай краіне ствараюцца дастойныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека. Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што Канстытуцыя паказала сваю жыццёвую сілу, Беларусь упэўнена рухаецца наперад, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, умацоўваючы сваю міжнародную пазіцыю.
Віншуючы моладзь з важнай падзеяй — атрыманнем пашпарта — кіраўнік раёна пажадаў юнакам і дзяўчатам быць заўсёды ініцыятыўнымі, актыўнымі і адказнымі. “Вы — будучыня Беларусі, менавіта ваша дастойная працоўная дзейнасць стане ў далейшым гарантам развіцця і працвітання нашай краіны”, — адзначыў Аляксандр Бутараў.

Шчырыя словы віншаванняў выказала рабятам член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько: “Гэты дзень адкрывае перад вамі новыя шляхі ў дарослае жыццё: з’яўляюцца новыя правы і новыя абавязкі. Сёння старэйшае пакаленне людзей глядзіць на вас з надзеяй, бо ў тым ліку і ад вас залежыць, як будзе развівацца наша краіна, якія будуць умовы жыцця ў яе народа. Жадаю вам з гонарам несці званне грамадзяніна Беларусі!”
Аляксандр Бутараў уручыў рабятам пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, кожны малады чалавек атрымаў у падарунак выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”, у якой сабрана інфармацыя аб асноўных заканадаўчых актах, а таксама іншыя пазнавальныя матэрыялы.
Потым рабяты далі клятву сваімі вучобай, працай і дастойнымі справамі ўмацоўваць аўтарытэт і дабрыбыт Беларусі, быць дастойнымі памяці дзедаў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за гонар і незалежнасць нашай дарагой Радзімы. Юнакі і дзяўчаты паабяцалі стаць сапраўднымі гаспадарамі беларускай зямлі і садзейнічаць яе працвітанню.
Словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна і ганаровым гасцям ад імя школьнікаў выказала вучаніца гімназіі горада Яна Куляўцова. Яна адзначыла, што быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — гэта вялікі гонар і адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой. “З гэтага дня мы становімся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны і будзем імкнуцца да таго, каб разам са старэйшым пакаленнем прымнажаць багацце роднага краю”, — адзначыла вучаніца.
Ад імя бацькоў словы віншаванняў у адрас рабят выказала Таццяна Гушчына. Яна пажадала рабятам праз усё сваё жыццё пранесці любоў да кіраўскай зямлі, добрымі справамі і дасягненнямі праслаўляць сваю малую радзіму і родную краіну.
На ўрачыстым мера-прыемстве гучалі песні пра родную, прыгожую Беларусь. Свае музычныя віншаванні падарылі прысутным работнікі раённага Дома культуры, Цэнтра вольнага часу і аддзела кінавідэамерапрыемстваў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем