Темы

Валянціне Клімовіч з ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» прысвоена ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі

Валянціне Клімовіч з ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» прысвоена ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі

Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і генеральскіх пагонаў, якая адбылася ўчора ў Мінску, прыняла ўдзел прадстаўніца Кіраўшчыны Валянціна Клімовіч, аператар машыннага даення ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Напярэдадні загадам Кіраўніка дзяржавы ёй у ліку іншых было прысвоена ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй адпаведны нагрудны знак. 

Валянціна Клімовіч раней была ўдастоена высокіх дзяржаўных узнагарод – ордэна Пашаны, медаля “За працоўныя заслугі”, яна з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам Кіраўскага раёна.

Па прыездзе дадому мы папрасілі Валян­ціну Леанідаўну падзяліцца ўражаннямі:
– Безумоўна, хвалявалася, хаця ў падобным мерапрыемстве прымала ўдзел ужо ў трэці раз. Прэзідэнт у свой час уручаў мне медаль “За працоўныя заслугі” і ордэн Пашаны. Гэта вельмі ганарова, але і адказна. Я вельмі ўдзячная кіраўніцтву нашай дзяржавы за тое, што высока ацэньвае нашу руплівую працу ў сельскай гаспадарцы.
2 красавіка споўніцца 40 год, як я працую ў жывёлагадоўлі ў знакамітай гаспадарцы, якая зараз мае назву ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. І хачу адзначыць, што поспехі, дасягненні кожнага – заслуга ўсяго калектыву, кіраўніцтва. Для нас ствараюцца найлепшыя ўмовы працы, укараняюцца сучасныя тэхналогіі – толькі шчыруй на карысць роднай Беларусі!
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка на цырымоніі адзначыў, што яна мае асаблівы сэнс у Год народнага адзінства. Зрабіць нашу краіну больш моцнай і квітнеючай мы можам толькі калі будзем згуртаванымі і адзінымі ў сваіх памкненнях і справах.
Карыстаючыся выпадкам, Валянціна Клімовіч выказала жанчынам Кіраўшчыны віншаванні з надыходзячым святам 8 Сакавіка, пажадала моц­нага здароўя, поспехаў у працы, хатняй утульнасці і дабрабыту, мірнага неба над галавой.
Фота БелТА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость