Темы

Кіраўскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: «Мы – адзіная згуртаваная каманда!»

Кіраўскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: «Мы – адзіная згуртаваная каманда!»

Па выніках работы за 2020 год калектыў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заняў трэцяе месца ў рэспубліканскім конкурсе на званне “Лепшы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Адпаведны Дыплом Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў намеснік дырэктара ўстановы Таццяна Дашкевіч атрымала падчас выніковага пасяджэння калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Таксама калектыў удастоены Падзякі міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч.
Супрацоўнікі Цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва – згуртаваная каманда аднадумцаў, якая добрасумленна выконвае сваю работу, ставіцца да яе з душой, вынікам чаго з’яўляецца той факт, што на працягу апошніх 8 год установа ўваходзіць у тройку лідараў па выніках абласнога агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Спецыялісты РЦСАН вядуць работу з шырокім колам насельніцтва. За час дзейнасці цэнтра яго структура развівалася ў залежнасці ад запатрабаванняў грамадзян і зараз уключае ў сябе
5 аддзяленняў: пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання; сацыяльнай дапамогі на даму; сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і суправаджаемага пражывання; дзённага знахо­джання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту; кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.
На здымку: загадчыкі аддзя­ленняў РЦСАН – Вольга Дзят­лава (першая злева), Мар­га­рыта Гіраеўская, Наталля Фіневіч, Алла Печань, у цэнтры – намеснік дырэктара Таццяна Дашкевіч.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость