Темы

П’юць бацькі — пакутуюць дзеці

Прафілактыка п’янства, алкагалізму, негатыўных з’яў у сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеці, з’яўляецца важным накірункам дзейнасці адказных службаў. Гэтым пытанням надаецца вялікая ўвага, наладжана сістэма работы па кожным з дадзеных аспектаў. У зоне асаблівай увагі — дзеці, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. 

Згодна комплексу арганізацыйных і практычных мер па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18 у раёне створана і дзейнічае міжведамасная сістэма выяўлення рабят, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. У цяперашні час у раённым банку дадзеных на такім уліку знаходзяцца 79 непаўнагадовых, якія выхоў-ваюцца ў 50 сем’ях, з іх 19 — поўныя, у 31 — выхаваннем дзіцяці займаецца адзін з бацькоў.
У межах правядзення прафілактычна-папераджальнай работы на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра адбылося чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта і аховы правапарадку горада. На ім былі разгледжаны персанальныя справы бацькоў, чые сем’і прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным стане, а таксама асобы, якія злоўжываюць алкаголем, вядуць асацыяльны лад жыцця. Многія з выкліканых трапляюць на савет не ўпершыню, а прапанаваную ім дапамогу і падтрымку не скарыстоўваюць, працягваючы весці звыклы лад жыцця. З кожным чалавекам, які быў запрошаны на пасяджэнне, зноў вялася растлумачальная работа, высвятляліся ўсе жыццёвыя нюансы на дадзены момант, магчымасць выпраўлення сітуацыі.
Першай з выкліканых на савет няма яшчэ і 20 гадоў, аднак быў у яе жыцці перыяд, калі жанчына злоўжывала алкаголем, зусім не займалася выхаваннем свайго дзіцяці, за што і знаходзілася пад пільным наглядам адказных службаў. Праведзеная з ёй прафілактычная работа дала свой плён: жанчына пазбавілася ад алкагольнай залежнасці, ёй дапамаглі працаўладкавацца і аформіць дзіцяці ў дашкольную ўстанову. Жыццё нібы наладзілася, аднак якім яно будзе далей — залежыць толькі ад яе самой.
Другая жанчына прама з парога заявіла прысутным на пасяджэнні, што не п’е гарэлку ўжо амаль тры месяцы. Але на самой справе аказалася, што гэтае сцвярджэнне зусім далёкае ад праўды. Спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра сцвярджалі, што падчас наведвання гэтай сям’і вельмі часта застаюць гаспадыню ў зусім непрывабным выглядзе і нецвярозым стане. У жанчыны двое непаўналетніх дзяцей, аднак на самой справе складана ўявіць, як можна належным чынам даглядаць малышоў, калі на першым плане сяброўства з «зялёным зміем». Праз суд бязладную маці абмежавалі ў дзеяздольнасці для таго, каб грошы, якія выплачвае дзяржава на ўтрыманне дзяцей, не траціліся ёю на выпіўку. Акрамя таго, камісіяй савета было прынята рашэнне аб накіраванні жанчыны ў наркалагічны дыспансер для праходжання лячэння ад алкагольнай залежнасці. У далейшым яна будзе абавязана штомесячна наведвацца на прыём да ўрача-нарколага. Жанчыну папярэдзілі, што калі яна не выправіць сваіх паводзін, то мае ўсе шанцы апынуцца ў ЛПП.
Хочацца спадзявацца, што горамаці адумаецца, і яе малашы не папоўняць рады рабят, якія з-за п’янства родных людзей трапляюць у дзіцячыя дамы і сацыяльныя прытулкі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем