Темы

Увага — умовам працы і адпачынку

Увага — умовам працы  і адпачынку

profy1

Стан і падрыхтаванасць аб’ектаў АПК нашага раёна да правядзення веснавых палявых работ былі разгледжаны падчас выязнога пасяджэння прэзідыўма Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Удзел у ім прынялі члены прэзідыўма і спецыялісты апарата абкама прафсаюза работні-каў АПК, старшыні раённых прафсаюзных камітэтаў АПК вобласці, спецыялісты па ахове працы, урач-гігіеніст абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Фясько.
Правядзенне такіх выязных пасяджэнняў дае магчымасць іх удзельнікам на месцах па-знаёміцца з арганізацыяй работы па стварэнні належных умоў для працы і вытворчага быту работнікаў АПК, умацаванні дысцыпліны на рабочых месцах, што, у сваю чаргу, спрыяе захаванню бяспечных умоў працы.
Месцам сустрэчы прыбыўшых на выязное пасяджэнне стаў Цэнтр вольнага часу. Прыемныя ўражанні ў гасцей вы-клікаў прагляд фільма ў фармаце 3D. Дарэчы, многія адзначылі, што такая магчымасць ім прадставілася ўпершыню. Таксама ўвазе ўдзельнікаў пася-джэння была прапанавана выстава “Афганістан, ты — боль маёй душы”, а начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая ўручыла старшыні Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктару Гейдэлю кнігу “Чужая вайна” аб воінах-кіраўчанах, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на афганскай зямлі.
Першым аб’ектам наведвання стала ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. І гэта невыпадкова. Менавіта на гэтым прадпрыемстве стварэнню бяспечных і спрыяльных для здароўя ўмоў працы надаецца належная ўвага. На тэрыторыі — чысціня і парадак, у памяшканнях — цёпла, у тым ліку і ў рамонтных майстэрнях, ёсць дзе пасля работы прыняць душ і адпачыць. Забеспячэнне работнікаў падчас правядзення палявых работ гарачым харчаваннем адпавядае санітарным нормам: для гэтых мэт маецца абсталяваны аўтамабіль і неабходны сталовы інвентар.
Дырэктар РАПТЗ Мікалай Чаранкоў давёў да ведама прысутных эканамічныя і фінансавыя паказчыкі прадпрыемства, расказаў аб выкананні патрабаванняў па ахове працы, заробках работнікаў.
Удзельнікі выязнога пасяджэння пазнаёміліся з размешчанай на стэндах інфармацыяй па правільным вя-дзенні дакументацыі пры масавых палявых работах. Акрамя таго, была падрыхтавана выстава, на якой былі прадстаўлены сродкі індывідуальнай абароны, спецвопратка і абутак, якім прадпрыемства забяспечвае сваіх працаўнікоў. Дарэчы, у мінулым годзе на гэтыя мэты ў РАПТЗ было затрачана больш за 535 млн. рублёў.
На належным узроўні тут і пытанні аховы працы: кабінет аснашчаны ўсёй неабходнай літаратурай і нагляднай агітацыяй, у наяўнасці ўся неабходная дакументацыя, з работнікамі праводзяцца інструктажы.
Віктар Гейдэль звярнуў увагу прысутных на тое, што забяспячэнне спрыяльных для здароўя і бяспечных умоў працы на рабочых месцах, выкананне ўстаноўленых нарматыўна-прававых актаў па ахове працы і забяспечэнні гарантый і кампенсацый за працу ў шкодных умовах уваходзіць у абавязкі наймальнікаў. Акрамя таго, неабходна ствараць на рабочых месцах нармальны тэмпературны рэжым, нарматыўную асветленасць, забяспечваць работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі ў адпаведнасці з устаноўленымі нормамі.
Менавіта такія ўмовы назірала дэлегацыя падчас наведвання МТФ “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь”. Шчыра кажучы, не кожная гаспадарка можа пахваліцца стварэннем для людзей дастойных умоў працы і адпачынку. Значная ўвага надаецца тут умацаванню працоўнай дысцыпліны. У тым, што работа па стварэнні належных сацыяльна-бытавых умоў у сельгаскааператыве вядзецца сістэматычна, удзельнікі пасяджэння пераканаліся падчас наведвання як новай фермы, так і ўведзенай у строй дзеючых больш за 5 гадоў таму: тут ёсць пакоі для прыёму ежы, маюцца халадзільнікі, мікрахвалёвыя печы, электрычныя чайнікі.
Падчас экскурсіі па Жыліцкім сельгаскаледжы госці пазнаёміліся з базай для падрыхтоўкі кадраў для сельскагаспадарчай галіны, умовамі для навучання рабят і правядзення іх вольнага часу.
Дырэктар Жыліцкага сельгаскаледжа Уладзімір Белы расказаў аб перспектывах развіцця ўстановы, праводзімай рабоце па павышэнні прэстыжу прафесій у АПК.
У каледжы маюцца сельгасугоддзі для правядзення практычных заняткаў. Кабінеты і лабараторыі аснашчаны неабходным абсталяваннем і вучэбна-метадычнымі матэрыяламі для выканання вучэбных праграм. Сельгаскаледж супрацоўнічае з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі свайго профілю, што дазваляе яго выпускнікам працягваць вучобу ў ВНУ.
З нагоды святкавання ў бягучым годзе 70-й гадавіны Вялікай Перамогі падчас наведвання Жыліцкага сельгаскаледжа членамі дэлегацыі былі ўскладзены вянкі і кветкі да помнікаў воінаў-вызваліцеляў, размешчаных на тэрыторыі, прылягаючай да навучальнай установы.
У межах праведзенага мерапрыемства госці з задавальненнем прайшліся па залах і пакоях Жыліцкага палаца-паркавага комплексу, пазнаёміліся з музейнымі экспанатамі.
Прыемныя ўражанні ва ўдзельнікаў выязнога пася-джэння засталіся пасля наведвання санаторыя імя К.П.Арлоўскага. Было адзначана, што створаныя тут умовы для аздараўлення і адпачынку грамадзян адпавядаюць самым высокім стандартам.
Пасля адбылося пленарнае пасяджэнне прэзідыўма абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на якім разглядаліся пытанні прафілактыкі вытворчага траўматызму, арганізацыі і ўдасканалення форм і метадаў працоўных спаборніцтваў падчас правядзення палявых работ і шэраг іншых.
Да ведама прысутных была даведзена інфармацыя аб правядзенні абласнога агляду-конкурсу на лепшую работу па стварэнні ўмоў працы і вытворчага быту, арганізацыі харчавання для працаўнікоў палёў, МТФ, на вытворчых будаўнічых базах і аб’ектах, прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці АПК, у арганізацыях і на прадпрыемствах абслугоўвання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння АПК, а таксама навучэнцаў сельскагаспадарчых навучальных устаноў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость