Прызванне – дапамагаць людзям. Да Міжнароднага дня медыцынскай сястры

Прызванне – дапамагаць людзям. Да Міжнароднага дня медыцынскай сястры

Міжнародны дзень медыцынскай сястры святкуецца ў дзень нараджэння Флорэнс Найтынгейл, якая падчас Крымскай вайны арганізавала першую ў свеце службу сясцёр міласэрнасці. Гэтая жанчына была актыўным грамадскім дзеячам і шмат зрабіла для англійскага грамадства. Пры гэтым паказала ўсяму свету прыклад дабрыні і міласэрнасці да чужых і абсалютна незнаёмых людзей.

 Алена Чарныш, Таццяна Савіч, Іна Болбат, Алеся Нікіфарава.

Прафесія медыцынскай сястры па праву лічыцца адной з самых гуманных і працаёмкіх. Менавіта медсястра часцей прыходзіць на дапамогу людзям у цяжкую часіну. І гэта для тых, хто працуе ў такой сферы, становіцца сапраўдным прызваннем. Напярэдадні мы пабывалі ў цэнтральнай райбальніцы і сустрэліся з прадстаўніцамі гэтай прафесіі.
Як расказала старшая медсястра ўстановы аховы здароўя Людміла Лазаковіч, сярэдні медперсанал – самая шматлікая катэгорыя работнікаў сферы ЦРБ, на бягучы момант тут працуюць 177 медыцынскіх сясцёр, уключаючы тых, хто заняты ў паліклініцы і на пастах аддзяленняў. Спектр іх клопатаў і паслуг – дастаткова шырокі: гэта даўрачэбная дапамога, догляд за пацыентамі, асіставанне ўрачам, стэрылізацыя інструментарыя, забор біялагічных матэрыялаў, выкананне назначэнняў урачоў і шмат іншага.
У многіх медыкаў сярэдняга звяна багаты назапашаны вопыт, не адна праверка на прафесійную годнасць. Адным з сапраўдных выпрабаванняў на працягу апошняга года стала работа ва ўмовах пандэміі каранавірусу. Да многіх сваіх лепшых прафесійных і чалавечых якасцей, у першую чаргу, медсёстрам, давялося дадаць максімум цярплівасці, фізічнай і псіхалагічнай вынослівасці.
– Медсёстры сталі свайго роду ўніверсальнымі салдатамі, – адзначыла Людміла Лазаковіч. – Здавалася б, усе на спецыяльных занятках вывучалі, як працаваць у экстрэмальных сітуацыях, пры выпадках эпідэмій. Але на практыцы аказалася ўсё куды больш нечакана. І тым не менш, ніхто з медыкаў райбальніцы не адмовіўся ад выканання абавязкаў, нягледзячы на небяспеку, не спужаўся яе – кожны сумленна рабіў усё ад яго залежачае. Асабліва адзначу старшых медсясцёр абодвух інфекцыйных аддзяленняў, у якія былі перапрафіляваны тэрапеўтычнае і педыятрычнае аддзяленні ЦРБ Таццяну Савіч і Святлану Бяляўскую – яны аператыўна і ўмела арганізоўвалі работу ва ўмовах пандэміі COVID-19.
Працоўны стаж Таццяны Савіч – больш за 20 год. З іх 10 – на пасадзе загадчыка ФАПа ў в.Капусціна, потым працавала медсястрой у СШ №1, працэдурнай – у ЦРБ. З 2014 года – старшая медсястра тэрапеўтычнага аддзялення.
– Ніколі не забудуся 4 красавіка мінулага года – дзень, калі да нас паступіў першы пацыент з COVID-19. Усе тады адчувалі нейкую няўпэўне­насць у барацьбе з невядомым раней захворваннем. Вопыт барацьбы з ім вывучалі па ходу работы. І ніхто з персанала не ставіў уласную бяспеку вышэй за людскую.
Лячыць пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяў прычым падчас дзвюх хваляў эпідэмічнай сітуацыі давялося Алене Чарныш – медсястры з 30-гадовым стажам. Палову з працоўнага адрэзку часу яна прысвяціла рабоце ў педыятрыі.
Медсястра фізіятэрапеўтычнага аддзялення Алеся Нікіфарава наогул можа сцвярджаць, што ёй давялося працаваць у самым “кавідным” эпіцэнтры. Яна выконвала абавязкі ў саставе выязной брыгады па выяўленні захварэўшых на COVID-19 на тэрыторыі раёна. Асабліва цяжка, успамінае медык, было ў першую хвалю эпідэміі. Акрамя таго, Алеся зараз задзейнічана на правядзенні вакцынацыі супраць захворвання: яна асабіста правяла больш за 600 прышчэпак.
Нельга ўявіць прыём урачамі пацыентаў, іх лячэнне, работу медыкаў наогул без стэрыльнага інструментарыя, перавязачнага матэрыяла. Усім неабходным забяспечвае цэнтралізаванае стэрылізацыйнае аддзяленне ЦРБ, дзе працуе старшай медсястрой Іна Болбат. Вялікая заслуга медыка, працоўны стаж якой 21 год, у адсутнасці выпадкаў інфекцый у сувязі з аказаннем медыцынскай дапамогі.
…Пералічваць цудоўных медыцынскіх сясцёр райбальніцы можна доўга. Кожны на сваім пасту – гэта кваліфікаваныя спецыялісты, выдатна ведаючыя сваю справу, і проста ўважлівыя, акуратныя і душэўныя людзі, якім уласціва суперажываць чужой бядзе, пакідаць асабістыя праблемы за межамі бальніцы. Яны клапоцяцца аб пацыентах, агортваючы іх увагай, ствараючы атмасферу, якая садзейнічае іх хуткаму выздараўленню.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх