Там, дзе жывуць любоў, павага і пяшчота… 15 мая – Міжнародны дзень сям’і

Там, дзе жывуць любоў, павага і пяшчота… 15 мая – Міжнародны дзень сям’і

Калі ўзяць любоў і вернасць, дадаць да іх пяшчоту і ўзаемапавагу, памножыць усё гэта на гады, то атрымаецца сям’я – моцная, дружная, у якой кожны адчувае сябе шчаслівым і патрэбным. Такім рэцэптам агульнага шчасця скарысталіся кіраўчане Іван Рыгоравіч і Марыя Мікалаеўна Кашковы і працягваюць яго ўдасканальваць.

Іван і Марыя пазнаёміліся ў дзяцінстве. Дзяўчынка пераехала на Кіраўшчыну разам з баць­камі са Слаўгарадскага раёна. Агульныя дзіцячыя гульні, інтарэсы і захапленні перараслі ў моцнае сяброўства, а затым і ў каханне. Рамантычныя адносіны паміж маладымі людзьмі доўжыліся некалькі год. Марыя чакала юнака са службы ў арміі, а ён не сумняваўся – дачакаецца! Бо яе прыродныя жаночыя якасці – вернасць, пяшчоту, душэўную цеплыню – запрыкмеціў даўно. Таму пасля вяртання з арміі цягнуць не стаў – прапанаваў Марыі ажаніцца. Быў упэўнены – менавіта з ёй удасца стварыць утульны сямейны ачаг, дзе іх шчырае каханне будзе разгарацца з новай сілай. А маладая жанчына бачыла ў Іване надзейнага спадарожніка жыцця, мужнага і смелага абаронцу, руплівага гаспадара.

Іх вяселле адбылося 13 верасня 2003 года. Зараз Марыя Мікалаеўна ўспамінае: “Многія маладыя пары адмаўляліся гуляць вяселле ў такую дату – баяліся “нешчаслівасці” лічбы 13, а мы з Іванам не спужаліся, бо верылі ў сілу нашага кахання, якое здольнае пераадолець любыя жыццёвыя штормы”.
На думку мужа і жонкі Кашковых, сям’ю ўмацоўва­юць дзеці. Гаспадыня прызналася, што, бывае, паміж ёй і мужам здараюцца спрэчкі і рознагалоссі, аднак разуменне таго, што сям’я – астравок надзейнасці і апора для іх траіх дзетак – дае падставы хутка дараваць адно аднаму, падтрымліваць і разам будаваць далейшае шчаслівае будучае сыноў і дачкі.
Старэйшы сын Кашковых 16-гадовы Уладзіслаў навучаецца на 2-м курсе Клічаўскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Сярэдні Ілья, якому 14 год, – вучань 8 класа СШ №1. Хлопцы ў вольны час асвойваюць гітару і захапляюцца тэхнікай.
Гаспадыня расказала, што яны з мужам заўсёды вельмі хацелі і дзяўчыку, але доўга не рашаліся яшчэ на аднаго дзіцяці. Таму навіна аб тым, што яна стане маці ў трэці раз, адначасова ўсхвалявала і падарыла надзею на дачушку. Яна апраўдалася! Маленькай Вікторыі – 2,5 гады. Імя ёй выбралі сімвалічнае, бо яно азначае “перамога”, а для Кашковых з’яўленне на свет дачкі стала сапраўднай перамогай у многіх сэнсах.

Зараз Марыя Мікалаеўна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, да нараджэння дачкі працавала сацыяльным работнікам у раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Разам з дачушкай яны штодня чакаюць тату з работы, шчыруе ён трактарыстам-экскаватаршчыкам у ПМК №255, і хлопцаў з вучобы. А выхадныя дні сям’я право­дзіць на дачы, якую Кашковы дабудоўваюць і добраўпарадкоўваюць. Гаспадыня кажа, што прывыклі разам працаваць, а затым разам і адпачываць.
Муж і жонка Кашковы лі­чаць, што самы лепшы спосаб выхавання дзяцей – асабісты прыклад бацькоў ва ўсім: і ў адносінах паміж членамі сям’і, і ў працы. На іх думку, да дзіцяці трэба ставіцца як да самадастатковай асобы. Таму ў вырашэнні важных сямейных пытанняў у Кашковых прымаюць удзел усе, незалежна ад ўзросту. Вельмі адказна бацькі ставяцца да выхавання сыноў. Калі ў іх сям’і з’явіліся адзін за адным два хлопцы, Іван і Марыя пачалі прыкладаць намаганні, каб яны выраслі смелымі, рашучымі, працавітымі, не баяліся браць на сябе адказнасць
за ўчынкі, адным словам, ста­лі сапраўднымі мужчынамі. Зы­ходзячы з асабістага вопыту, муж і жонка лічаць, што пры выхаванні хлопцаў бацькам важна навучыцца давяраць ім, часцей прасіць аб дапамозе, не варта праяўляць залішнюю строгасць, трэба даваць быць больш самастойнымі. Ну а дачушку Вікторыю песцяць усёй сям’ёй! Старэйшыя сыны з задавальненнем дапамагаюць матулі ў догля­дзе за сястрычкай, якую яны, таксама як і баць­кі, вельмі чакалі. Уладзіслаў прызнаўся, што зараз не можа ўявіць, як бы жыла іх сям’я без малодшай сястрычкі – усеагульнай радасці і весялушкі. А яшчэ Вікторыю называюць мамінай дачушкай, бо яна шмат часу право­дзіць побач з матуляй, якая з маленства прывучае малую быць гаспадыняй і клапаціцца аб членах сям’і – разам яны прычэсваюць і апранаюць, “кормяць” Вікіных лялек, займаюцца развіваючымі гульнямі.
Любімыя святы ў сям’і Каш­ковых – Новы год і Вялікдзень. Усе разам яны збіраюцца за святочным сталом, запрашаюць у госці хросных бацькоў Уладзіка, Ільі і Вікі. Марыя Мікалаеўна кажа, што такія сямейныя традыцыі – право­дзіць важныя дні побач – вельмі збліжаюць і ўмацоўваюць адносіны, з’яўляюцца крыніцай любові, павагі і пяшчоты.
У верасні сям’я Кашковых адзначыць “паўналецце” – 18 год таму Іван і Марыя сыгралі вяселле. Таму сёлетні Дзень сям’і мае для іх асаблівае значэнне. Шмат дарог пройдзена, шмат яшчэ прадстаіць прайсці. Аднак на нялёгкім шляху сямейнага шчасця варта заўсёды памятаць аб галоўным – ва ўсіх жыццёвых абставінах, і ў радасці, і ў горы трэба быць разам, трымацца
адзін за аднаго і абараняць сваё каханне ад жыццёвых бур і нягод усімі магчымымі спосабамі.
Яўгенія БЯЛЬКО.
ФотаМаксіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх