Темы

Санаторый імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна запрашае на аздараўленне!

Санаторый імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна запрашае на аздараўленне!

Кіраўніцтвам санаторыя імя К.П.Арлоўскага ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” надаецца значная ўвага папулярызацыі паслуг, аказваемых установай.
Так, прадстаўнікі санаторыя прынялі актыўны ўдзел у XXIII Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг “Лета-2021”, якая праходзіла ў Мінску. На мерапрыемствы, як адзна­чыла яго начальнік Вольга Гаршкова, былі прадстаўлены Магілёўская вобласць у цэлым, прэзентацыя санаторыя імя К.П.Арлоўскага як турыстычнага аб’екта з новымі напрамкамі работы. Яны рэкламаваліся пад слоганам: “Калі Вы стаміліся ад гарадской мітусні, шуму, інфармацыйных перагрузак і жадаеце камфортна адпачыць у акружэнні прыроды з карысцю для Вашага здароўя, наведайце наш санаторый!”.

Начальнік санаторыя імя К.П.Арлоўскага Вольга Гаршкова падчас работы XXIII Міжнароднай выставы-кірмашу турыстычных паслуг “Лета-2021”

У ходзе выставы вялі размову пра стандартныя віды лячэння, а таксама тыя, якія зараз карыстаюцца папулярнасцю – СПА-праграмы і асобныя СПА-працэдуры, разгрузачна-дыетычную тэрапію (лячэбнае галаданне), антыстрэсавую дыхальную праграму і іншыя.
Распрацавана і выкарыстоўваецца рэабілітацыйная праграма аздараўлення пасля перанесеных пнеўманіі, каранавіруснай інфекцыі. У санаторыі вучаць прыязджаючых грамадзян, каб працягвалі неабходныя практыкаванні і працэдуры па прыездзе дадому.
Наступны напрамак работы санаторыя – туры выхаднога дня. Дарэчы, яны карыстаюцца попытам і ў расіян. Распрацаваны для аздараўлення йога-туры, фітнес-туры, СПА-туры, праграма “Мама і малыш”.
Як падкрэсліла Вольга Гаршкова, на выставе ў Мінску яны працавалі з тураператарамі па пытаннях развіцця ўнутранага турызму.
Дырэктар санаторыя дадала, што ў іх рэалізуецца праграма аздараўлення работнікаў аграпрамысловага комплексу, якую падтрымала кіраўніцтва раёна. Згодна графіка выязджаюць на аздараўленне працаўнікі сельгасарганізацый, якія перахварэлі ці дрэнна сябе адчуваюць, плюс атрымліваюць прафілактычныя працэдуры.
Да летняга сезону добраўпарадкавана тэрыторыя санаторыя, праведзена ачыстка возера.
На завяршэнне нашай размовы Вольга Усеваладаўна адзначыла: “Запрашаю ўсіх жадаючых праязджаць за здароўем у наш санаторый!”.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость