Темы

Насустрач знамянальнай даце

Насустрач  знамянальнай  даце

kvetki

Члены раённай арганізацыі БРСМ прымаюць актыўны ўдзел у акцыях і мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі. Ініцыятыўнасцю, згуртаванасцю ў карысных справах вылучаецца пярвічка Жыліцкага сельгаскаледжа.  

Так, у межах акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі” яны сумесна з выкладчыкамі пасадзілі 100 саджанцаў яблыні, якія з’ядналіся ў яблыневую алею ўздоўж парка і інтэрнатаў каледжа.
Нагадаем, што сімвал патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, старт якому быў дадзены на 42-м з’ездзе БРСМ, — кветка яблыні з чырвона-зялёнай стужкай. Кветка — гэта маладосць, сіла, чырвоны і зялёны колеры — колеры Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Разам гэта сімвалізуе гонар за Перамогу, за мір і стабільнасць у нашай краіне.
Прымаючы ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу-2015”, актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ каледжа на тэрыторыі Чыгірынскага лясніцтва пасадзілі 3 гектары лесу хвойных парод. Няхай дрэвы растуць у вышыню пад мірным небам нашай краіны!
Каледжаўцы — актыўныя ўдзельнікі суботнікаў і ўсіх работ па навядзенні чысціні і парадку. Фотаздымак быў зроблены падчас уборкі рабятамі (45 членаў БРСМ) тэрыторыі Капачоўскіх могілак Дабаснянскага сельсавета і прылягаючай плошчы.

Па інфармацыі Алены ОСІПАВАЙ,
першага сакратара РК ГА “БРСМ”.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость