Темы

«Снежная феерыя»

«Снежная феерыя»

Пад такой назвай на базе ліцэя №15 прайшоў конкурс снежных фігур. Да яго ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі навучальных і працоўных калектываў горада, наогул, жадаючыя. І такіх, трэба адзначыць, знайшлося нямала.
На здымку: гэта цуда створана рукамі ліцэістаў разам з майстрамі Г.А.Івановай, М.М.Рудаком і Г.М. Вольхінай.
Найбольшую ж актыўнасць праявілі гаспадары творчай пляцоўкі — ліцэісты разам са сваімі выкладчыкамі і майстрамі вытворчага навучання. Яны падрыхтавалі «матэрыял» для ўсіх творцаў і самі былі наперадзе. Работа над стварэннем, а дакладней, удасканальваннем снежных фігур доўжылася амаль тыдзень. Перашкаджала надвор’е з яго адлігамі і раптоўнымі снегападамі. І ўдзельнікам конкурсу давялося праявіць сапраўдны творчы азарт і настойлівасць у рэалізацыі сваіх праектаў.
У выніку тэрыторыя ліцэйскага сквера на пэўны час ператварылася ў казачную краіну, населеную забаўнымі снежнымі персанажамі, увасобленымі ў жыццё дзякуючы творчаму палёту думкі і майстравітым рукам іх стваральнікаў. Падзівіцца на гэтае маленькае цуда сюды яшчэ доўга прыходзілі гараджане разам са сваімі дзецьмі. А многія, трэба думаць, узялі ідэю “Снежнай феерыі” сабе на ўзбраенне, балазе, зіма доўжыцца і працягвае радаваць нас снегам.

«Снежная феерыя»

Пад такой назвай
з 10 па 15 студзеня на базе дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 15 адбудзецца конкурс снежных фігур. Удзельнічаць у іх стварэнні могуць усе жадаючыя: працоўныя калектывы, школы, моладзь, жыхары раёна.
Праявім свае творчыя здольнасці і фантазію, упрыгожым наш горад!
Кантактныя тэлефоны для жадаючых прыняць удзел у конкурсе: 24-8-94; 25-5-25;
(8029)357-21-57.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость