Темы

Спорт — гэта здорава і здарова!

Спорт —  гэта здорава  і  здарова!

footbool

Падчас Сусветнага дня здароўя, 7 красавіка, на базе ліцэя №15 прайшоў матч па міні-футболе паміж камандамі навучэнцаў гэтай установы і Жыліцкага сельгаскаледжа.
Арганізатары мерапрыемства — ліцэй №15, камісія па справах непаўналетніх райвыканкама ставілі задачамі гэтага мерапрыемства папулярызацыю здаровага ладу жыцця, уцягненне непаўналетніх у заняткі масавымі відамі спорту з мэтай прафілактыкі супрацьпраўных паводзін. Спаборніцтвы адбыліся ў межах правядзення штомесячнага Дня прафілактыкі.

Гульня праходзіла ў атмасферы сяброўскай узаемавыручкі ўдзельнікаў каманд, актыўнай падтрымкі з боку балельшчыкаў, у лік якіх уваходзілі і педагогі, трэнераў. Усе вельмі эмацыянальна, дружна рэагавалі на кожны хвалюючы момант.
У цэлым матч атрымаўся захапляльным і відо-вішчным. Па яго выніках перамогу святкавала каманда гаспадароў спартыўнай пляцоўкі — ліцэя №15. Але і каледжаўцы не страцілі святочнага настрою: гэта адчувалася па шчырых поцісках рук, якімі абменьваліся сапернікі, па той добразычлівай атмасферы, якая не пакідала залу.
Сярод ігракоў вылучыліся Антон Акуліч, Мікалай Папоў, Артур Шамедзька, Дзяніс Патаповіч, Максім Смайлаў, Вадзім Лугаўцоў.
Удзельнікі матча атрымалі заслужаныя ўзнагароды: ніхто не застаўся без увагі — тут былі і дыпломы, і каштоўныя сувеніры, і салодкія падарункі.
Свята ў ліцэі яшчэ раз пацвердзіла меркаванне, што спорт не толькі ўмацоўвае здароўе, але і аб’ядноўвае людзей!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Иван Рыняк: «Нужно работать и дальше, чтобы развивалась деревня»

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Багель: «Всё нацелено на повышение уровня жизни людей»

12 ноября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Неделя кибербезопасности проходит в Кировском районе

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Могилевском областном исполнительном комитете проходит заседание облисполкома и собрание делегатов VII Всебелорусского народного собрания от Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость