Темы

“Кветкі Вялікай Перамогі”

“Кветкі  Вялікай Перамогі”

sad1 sad2 sad3

У межах рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, пры-свечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 18 красавіка члены раённай арганізацыі БРСМ разам з ветэранамі вайны, прадстаўнікамі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў высадзілі на  тэрыторыях СШ№1 і гімназіі г.Кіраўска 70 саджанцаў яблынь, сімвалізуючых семдзесят мірных гадоў. Тут квітнець яблыневым садам Вялікай Перамогі!

Старт праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” быў дадзены на 42-м з’ездзе ГА “БРСМ”, а яго сімвалам абрана кветка яблыні як адлюстраванне росквіту і поспеху суверэннай незалежнай Беларусі.

Пераможны май 1945 года асацыіруецца з велізарным пачуццём ўсенароднай радасці, гонару і шчасця, з водарам квітнеючых яблынь, якія, здаецца, сама прырода падарыла народу-пераможцу як сімвал адраджэння. Стужачка ў колерах нацыянальнай сімволікі падкрэслівае гістарычную значнасць Дня Перамогі ў нашым грамадстве, яго вялікую ролю ў станаўленні і развіцці краіны.
Урачыстая частка раённай акцыі ў межах рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” адбылася каля Алеі Славы Герояў. У ёй прынялі ўдзел актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” з гімназіі, СШ№1, Жыліцкага сельгаскаледжа, ліцэя №15, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, кіраўчане.
Мерапрыемства адкрыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук. У сваёй прамове ён асабліва падкрэсліў, што сённяшняе пакаленне павінна ведаць гісторыю сваёй краіны, памятаць аб подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў, які яны здзейснілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яблыневыя сады Вялікай Перамогі будуць яшчэ адным напамінкам аб тых гераічных падзеях.
Першы сакратар райкама БРСМ Алена Осіпава расказала аб мэтах і задачах рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, мерапрыемствах, праводзімых у яго межах.
Са словамі ўдзячнасці за ўвагу, клопат аб ветэранах, аказанне ім дапамогі і падтрымкі да прысутных звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў. Ён заклікаў моладзь свята захоўваць памяць аб гераічным мінулым сваёй Радзімы, цаніць і берагчы мір, уносіць свой уклад у працвітанне Беларусі.
Ад імя маладога пакалення слова трымала вучаніца гімназіі Дар’я Вароніч.
Пасля урачыстай часткі прысутныя накіраваліся на тэррыторыі сярэдняй школы №1 і гімназіі, дзе былі пасаджаны маладыя дрэўцы яблынь, прадастаўленыя на бязвыплатнай аснове Жыліцкім сельгаскаледжам. Расціце, квітнейце, яблыневыя сады Вялікай Перамогі!
Ірына БАБІЧ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость