Дружна, зладжана, арганізавана!

Дружна, зладжана, арганізавана!

subbbbsubb

З працоўным запалам, пры актыўным удзеле жыхароў раёна прайшоў на Кіраўшчыне рэспубліканскі суботнік. Ён быў прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі, Года моладзі.

Зладжана вяліся работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, а таксама па навядзенні чысціні, добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў.
На пустуючай тэрыторыі пры ўездзе ў горад з боку вёскі Букіно высаджвалі саджанцы дрэў работнікі райвыканкама, райсавета дэпутатаў і іншыя. Тут разам з усімі працаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Мы папрасілі яго падзяліцца сваімі ўражаннямі. Кіраўнік раёна адзначыў, што рэспубліканскі суботнік — гэта важнае масавае мерапрыемства па навядзенні парадку. Ён выказаў задаволенасць, што ўсе працоўныя калектывы актыўна адгукнуліся на гэтую карысную справу. Аляксандр Бутараў дадаў, што на тэрыторыі, дзе яны працуюць, плануецца абсталяваць зону для адпачынку: разбіць невялікі сквер, уладкаваць дарожкі, усталяваць лаўкі.
Аляксандр Бутараў выказаў надзею на тое, што кожны грамадзянін сваёй пасільнай працай унясе важкі ўклад у справу добраўпарадкавання свайго горада, вёсак, а ў цэлым — роднага краю.
Падчас суботніка выдаленнем пустазелля і ўборкай смецця на прыбярэжнай тэрыторыі вадаёма “Засолка” займаліся работнікі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, РЦСАН.
У лясным масіве, прылягаючым да грамадскіх могілкаў “Хамічы”, праводзілі ўборку прадстаўнікі шэрагу арганізацый горада, у тым ліку і рэдакцыі. І ўсе на свае вочы пераканаліся, наколькі яшчэ не хапае элементарнай культуры многім жыхарам, якія вывозяць і выкідваюць смецце прама ў лесе.
На вуліцы Садовай райцэнтра наводзілі парадак работнікі раённай бальніцы і аптэкі на чале з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўным урачом ЦРБ Аленай Круцько. Яна адзначыла: “Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі беларусы добраўпарадкоўваюць помнікі і абеліскі, наводзяць парадак на вуліцах, у сельскіх населеных пунктах. Гэта мае вельмі вялікае значэнне асабліва для маладога пакалення: важна берагчы родныя мясціны, упрыгожваць іх. І яшчэ памятаць аб тым, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смеццяць”.
Высякалася сухая расліннасць, праводзіліся іншыя работы па навядзенні парадку ў раёне паварота на а/г Скрыпліца з трасы Магілёў — Бабруйск, дзе плануецца ўладкаваць зону адпачынку.
Вяліся работы і на іншых аб’ектах горада і вёсак, вызначаных планам правядзення суботніка.
Увогуле, у рэспубліканскім суботніку ў нашым раёне прыняло ўдзел 6816 ча-лавек, зароблена амаль 128 млн. рублёў.
Сродкі, заробленыя ў краіне ў ходзе рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезону, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024