Темы

Мары збываюцца…

Мары збываюцца…

У чэрвені 2001 года пасля таго, як кіраўчане сталі гараджанамі, карэс­пандэнт раённай газеты “Кіравец” сустрэўся з групай выпускнікоў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і папрасіў адказаць на шэраг пытанняў, у тым ліку пра тое, што б яны жадалі бачыць у родным горадзе ў плане лепшых умоў для пражывання.
Інтэрв’ю было апублікавана ў “раёнцы”. Вярнуцца да яго праз 20 год вымусілі цікавыя назіранні наконт таго, што мары збываюцца…

Іван Бяляўскі адзначыў: “Як бы наш горад папрыгажэў, калі б у ім быў фантан!”. І вось праз пэўны час у гарадскім парку з’явіўся фантан на радасць дзецям, моладзі, усім кіраўчанам і гасцям горада.
У Таццяны Анісімавай былі пажаданні наконт гарадскога парку: каб стаў ён сапраўдным паркам культуры і адпачынку – было б дзе пасядзець з сябрамі, адпачыць, паназіраць за наваколлем… І вось сёння наш парк менавіта такі, з дзіцячымі горкамі, спартыўнай пляцоўкай, цікавымі малымі архітэктурнымі формамі, лавамі, павільёнам “Ля фантана”… Таццяна тады дадала яшчэ адну фразу: каб вакол нічога не было зламана. На жаль, яшчэ не зжыты выпадкі нядбайных адносін некаторых мясцовых і немясцовых асоб да элементаў упрыгожвання. Будзем спадзявацца, што другое пажаданне выпускніцы-2001 таксама здзейсніцца.
Антон Данілаў адзначыў: яму прыемна, што Кіраўск прыгожы, патанае ў зеляніне дрэў, што на зямлі Кіраўшчыны нямала помнікаў, якія нагадваюць аб мінулым роднага краю. Горад вылучаецца чысцінёй, утульнасцю. Але пажадана, каб усе кіраўчане больш сачылі за парадкам вакол сваіх дамоў, і маладым людзям трэба быць больш культурнымі.
З гадамі многае змянілася, але для некаторых грамадзян дадзеныя пажаданні актуальныя і сёння.
Яшчэ Антон дадаў: хочацца, каб усе жылі дружна і імкнуліся да адзінай мэты.
Усе рабяты адзначылі, што любяць родны Кіраўск і, як бы ні склалася жыццё, заўжды будуць памятаць свае карані і малую радзіму…

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость