З любоўю да роднай старонкі: Дзень вёскі ў Скрыпліцы Кіраўскага раёна

З любоўю да роднай старонкі: Дзень вёскі ў Скрыпліцы Кіраўскага раёна


Весела і цікава, маляўніча і з шырокім размахам прайшоў Дзень вёскі ў аграгарадку Скрыпліца, арганізаваны работнікамі мясцовага СДК. Сімвалічнай стала і назва свята – “Живи, живи, село родное!” – гэтыя словы на працягу ўсяго мерапрыемства гучалі са сцэны. Для сяльчан іх малая радзіма – самы дарагі і мілы сэрцу куточак і, канешне ж, кожны жадае, каб ён ніколі не знік у небыццё.
Дзень вёскі сабраў шмат людзей: да мясцовых жыхароў прыехалі на выхадныя з розных куткоў Беларусі іх дзеці і ўнукі.
Вядучыя свята распачалі праграму з прыгожых вершаваных радкоў аб вёсцы, прыгажосці навакольнай прасторы, працавітых і шчырых людзях, што жывуць тут, цёплых пачуццях да роднага краю, якія застаюцца ў душы чалавека назаўсёды.
Са словамі шчырых віншаванняў да жыхароў і гасцей аграгарадка звярнулася старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатащ Жанна Рышкевіч.
Яна адзначыла, што для большасці ўдзельнікаў свята Скрыпліца – гэта месца, дзе яны нарадзіліся і выраслі, дзе прайшлі самыя шчаслівы гады дзяцінства, дзе знаёмая кожная сцяжынка, рэчка ці возера, кожнае дрэва… Па яе словах, асаблівай павагі заслугоўваюць людзі, якія засталіся жыць і працаваць на вёсцы, якія сваімі дасягненнямі праслаўляюць малую радзіму, клапоцяцца пра яе дабрабыт.
Яна выказала сяльчанам удзячнасць за любоў да роднага краю, за клопат аб яго добраўпарадкаванні, за захаванне мясцовай гісторыі і самабытных традыцый.
Падчас свята ўшаноўваліся старэйшыя і самыя маленькія мясцовыя жыхары, мнагадзетныя сем’і, добрасумленныя працаўнікі.
На сцэну былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы: настаўнікі былой Скрыпліцкай СШ Мікалай Пімошын, якія выкладаў фізіку і матэматыку, і Ганна Шапоткіна – педагог беларускай мовы і літаратуры.
Яны нагадалі самыя памятныя і яркія моманты падчас настаўніцкай дзейнасці, і адзначылі, што ніводнай хвіліны ў сваім жыцці не пашкадавалі, што абралі такую прафесію, бо дзяліцца з моладдзю сваімі ведамі – найвышэйшае шчасце.
Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас працаўнікоў сельскай гаспадаркі. На свяце прысутнічала лепшы жывёлавод КСУП “Ніва-Барсукі” Святлана Ярыгіна. Жанчына адзначыла, што лічыць сваю прафесію адной з самых неабходных, бо забяспечваць харчовую бяспеку краіны – гэта важна і ганарова.
Наступнага жыхара вёскі вядучыя прадставілі такімі словамі: “Без гэтага чалавека не можа абысціся амаль ніводны сяльчанін у аграгарадку. У любое надвор’е, у любую пару года і час сутак яна спяшаецца на дапамогу”. Пад гэтыя словы на сцэну выйшла загадчык Скрыпліцкага ФАПа Яўгенія Марозава. Звяртаючыся да прысутных, Яўгенія Мікалаеўна адзначыла, што нягледзячы на тое, што нарадзілася і вырасла ў другім раёне, гэты аграгарадок яна даўно лічыць сваёй малой радзімай: тут яна напаткала сваё жаночае шчасце, тут нарадзіліся і выраслі дзеці, тут на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў займаецца любімай справай – аказвае медыцынскую дапамогу сяльчанам.
Сярод ушанаваных была і мнагадзетная маці Любоў Чарнова, якая нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, зараз радуюць яе 14 унукаў і 9 праўнукаў. Жанчына лічыць сябе шчаслівым чалавекам, а яшчэ вельмі рада, што яна і яе родныя жывуць пад мірным небам, у прыгожай і незалежнай краіне.
Разам з бацькамі на сцэну была запрошана самая маленькая жыхарка аграгарадка Сафія Кандрацьева.
Усім адзначаным сяльчанам Жанна Рышкевіч уручыла памятныя падарункі.
Былі падведзены на свяце і вынікі конкурсу на самы прыгожы дом і лепшае добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі. Самымі дбайнымі гаспадарамі былі прызнаны Сцяпан і Марыя Сямёнавы, якія пражываюць на вуліцы Навасёлаў.
Не засталіся па-за ўвагай і мясцовыя гаспадыні, якія прадаставілі на суд журы свае кулінарныя вырабы: салаты, выпечку, салодкасці, пірагі і сокі. Першае месца было аднадушна прысуджана Ганне Буднікавай за яе смачныя пірагі і булачкі.
На працягу святочнай праграмы гучалі песні ў выкананні творчага калектыву “Скрыплічаначка” на чале з дырэктарам Скрыпліцкага СДК Галінай Пімошынай. Яны парадавалі ўсіх мілагучнымі беларускімі песнямі і сучаснымі музычнымі кампазіцыямі, якія суправаджаліся шчырымі апладысментамі гледачоў.
Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас кіраўніцтва КСУП “Ніва-Барсукі”, якое дапамагло ў арганізацыі Дня вёскі, аказала фінансавую дапамогу ў набыцці каштоўных падарункаў.
Не абышлося свята і без народных забаў: кідання валёнкаў, падняцця гіры, скачак на скакалцы, конкурсу частушак.
Для мясцовай дзятвы былі арганізаваны продаж попкорна і салодкай ваты, з задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі скакалі на батуце.
Нікому ў гэты святочны дзень не хацелася разыходзіцца па дамах. Аграгарадок танцаваў, спяваў і звінеў звонкім смехам дзятвы. А значыць – ёсць у яго будучыня, пакуль жывуць тут людзі, для якіх гэтыя мясціны – самыя любімыя і дарагія!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024