Темы

З важкай сумкай на плячы

З важкай сумкай на плячы

tamara1

З выдатным настроем сустракае прафесійнае свята — Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі паштальён 2-га класа гарадскога аддзялення сувязі-1 РВПС “Белпошта” Тамара Бабрыковіч: яна прадстаўлена да ўзнагароджвання Ганаровай граматай РУП “Белпошта”.
На працягу амаль 30 гадоў Тамара Мікалаеўна дастаўляе паштовыя адпраўленні, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, пенсіі грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі даставачнага ўчастка №5. Дарэчы, ён значны — уключае ў сябе вуліцы, якія ідуць ад вул.Пятрушы ў бок былой в.Хамічы: Заводскую, Першамайскую (з аднайменнымі завулкамі), імя Арлоўскага (ад УКП “Жылкамгас”), Народную, Саўгасную.
Як адзначыла начальнік раённага вузла паштовай сувязі Людміла Гушчына, Т.М.Бабрыковіч зарэкамендавала сябе добрасумленным, старанным работнікам. Яна адказна ставіцца да выканання ўскладзеных на яе пасадавых абавязкаў.
Тамара Мікалаеўна забяспечвае поўную захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў, стабільна выконвае даведзеныя планавыя заданні. Так, па выніках работы за першы квартал бягучага года план па рэалізацыі маркіраванай прадукцыі паштальёнам выкананы на 101,6%, па рэалізацыі немаркіраванай прадукцыі — на 107%, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі — на 117,9%, тавараў народнага ўжытку — на 103,3%, латарэйных білетаў — на 121,8%.
Належным чынам Тамара Бабрыковіч праводзіць работу сярод насельніцтва ў перыяд падпісной кампаніі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. На працягу года яна дастаўляе падпісчыкам розныя выданні, сярод якіх важкае месца займаюць “Советская Белоруссия”, “Магілёўскія ведамасці”, “Кіравец”.
Звяртаюцца да Тамары Мікалаеўны кіраўчане з просьбай даставіць пэўныя тавары спажывецкага попыту, якія рэалізуюцца праз гарадское аддзяленне паштовай сувязі, а таксама ажыццявіць розныя віды плацяжоў. І не было выпадку, каб жанчына не выканала просьбу, ці забылася пра штосьці. Таму і скаргаў на яе работу з боку кліентаў не бывае.
Т.М.Бабрыковіч карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у кіраўніцтва і калектыву РВПС. За добрасумленную працу яна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі галіны сувязі.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем