Темы

Лідары ў вобласці

У ходзе выязной калегіі па выніках работы жывёлагадоўчай галіны вобласці за першы квартал бягучага года, якая адбылася на базе сельгасарганізацый Дрыбінскага раёна, адзначалася, што ў сельгасарганізацыях праведзена пэўная работа па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі.
Было падкрэслена, што ў Кіраўскім раёне атрымана найбольшая рэнтабельнасць малака — 27,6% (сярэдні паказчык па вобласці — 11%). Прычым, 98% прадукцыі рэалізавана на перапрацоўчыя прадпрыемствы сортам “экстра” і вышэйшым гатункам. Цана кілаграма прададзенага малака складае 4169 руб. (лепшы паказчык па вобласці).
У адпаведнасці з пастановай выязной калегіі райсельгасхарчам даручана: забяспечыць кантроль за адпаведным афармленнем суправаджальных дакументаў пры адгрузцы малака на перапрацоўчыя прадпрыемствы; распрацаваць комплекс мер, накіраваных на захаванне патрабаванняў тэхналагічных рэгламентаў па вытворчасці малака, павышэнне эфектыўнасці малочнатаварных ферм, аснашчаных даільнымі заламі; актывізаваць работу па падрыхтоўцы матэрыяльна-тэхнічнай базы да пераводу жывёлы на пашавае ўтрыманне; арганізаваць своечасовае падкашванне пашаў і бесперабойны “зялёны канвеер”.
Згодна аператыўных дадзеных аблсельгасхарчу па сярэднясутачных надоях малака на карову Кіраўскі раён пастаянна лідзіруе: па стане на 18.05.2015 г. жывёлаводы надойваюць у суткі ад кожнай рагулі па 17 кг малака.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость