Темы

Па дзяржаўным заказе

Па дзяржаўным заказе

dom

У хуткім часе колькасць шматпавярховак у нашым горадзе папоўніцца яшчэ адной: напрыканцы чэрвеня плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю 60-кватэрнага кааператыўнага дома па вул.Арлоўскага. Ён будуецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2013 г. №215 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў”.
Першачарговае права на пакупку жылля ў доме, які ўзво-дзіцца па дзяржзаказе, маюць мнагадзетныя сем’і і сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, інвалідаў з дзяцінства 1 і 2 груп, іншыя катэгорыі грамадзян.
Работы вядуцца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам, будаўнікі падраднай арганізацыі ПМК-255 працуюць арганізавана, зладжана. Зараз брыгады заняты на аддзелцы фасада дома і добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі.curtkЯк адзначыў прараб Дзяніс Сцерлінгаў, занятыя на будаўніцтве людзі — прафесіяналы сваёй справы, многія з іх працуюць у арганізацыі на працягу многіх гадоў. Сярод іх — члены брыгады муляраў на чале з Паўлам Акалатовічам, брыгады тынкоўшчыкаў, якія ўзначальваюць Надзея Марцючэнка, Ірына Жаўняровіч. Галоўная мэта будаўнікоў — якасная работа і здача аб’екта ва ўстаноўленыя тэрміны.
Дарэчы, пасля атрымання ключоў навасёлы змогуць даводзіць да лагічнага завяршэння аддзелку кватэр: на свой густ фарбаваць, клеіць, рабіць іншыя работы.
Для даведкі.
У нашым раёне на ўліку грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзяцца 722 сям’і, з іх 545 — гараджане. У агульнай чарзе і 62 мнагадзетныя сям’і.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем