Кармавую базу “Рассвета” папаўняе кукуруза

Кармавую базу “Рассвета” папаўняе кукуруза

Напрыканцы мінулага тыдня, праязджаючы з боку Паўлавіч да Мышкавіч, мы не маглі не спыніць рэдакцыйны аўтамабіль, каб палюбавацца сельскагаспадарчай карцінай на адным з палеткаў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Зялёную сцяну кукурузы жвава разразалі два магутныя кормаўборачныя камбайны, адначасова хутка напаўняючы сакавітай масай кузавы побач ідучых аўтамашын…

На здрабненні кукурузнай масы старанна працуе Канстанцін Пятруша

Здаецца, толькі адзвінела жніво, а ўжо надышла чарга адметнага этапу корманарыхтоўкі – уборкі кукурузы і сіласавання зялёнай масы з яе. Рассветаўцы пачалі нарыхтоўку кукурузнага сіласу аднымі з першых у раёне. Яно і нядзіўна – тут самыя вялізныя плошчы “царыцы палёў”, адведзеныя для нарыхтоўкі сіласу: раскінулася яна на 2,5 тыс. га. Агранамічная служба прадугледзела ўсе аспекты, каб атрымаць багаты ўра­джай. Падабралі палі, засеялі якасным насеннем, правялі неабходныя агратэхнічныя мерапрыемствы – унеслі арганіку і мінеральныя тукі, абаранілі расліны ад шкоднікаў і хвароб. І нават нягледзячы на спёку, рассветаўскія кукурузныя палеткі выглядалі сапраўднымі сценамі. Нават візуальна бачна, што мясцовыя аграрыі атрымаюць важкі ўраджай зялёнай масы. Як адзначыў брыгадзір Сяргей Бяляўскі, які непасрэдна сам знаходзіцца на ўбіраемых участках, з кожнага гектара зараз атрымліваюць у сярэднім па 360 цэнтнераў.

На адвозцы заняты вадзіцель Валерый Шчэрбіч

Уборка вядзецца імклівымі тэмпамі. Тэхніка занята магутная і кіруюць машынамі вопытныя нарыхтоўшчыкі, як гаворыцца, правераныя “байцы”. За рулём камбайна “Krone BIG X-700” – Міхаіл Вербенка, за штурвалам “New Holland” – Канстанцін Пятруша. Каб не было прастояў, адвозку зялёнай масы забяспечваюць адразу 8 вадзіцеляў і механізатараў, якія на аўтамашынах і трактарах хутка змяняюць адзін аднаго каля камбайнаў. На магутных МАЗах старанна працуюць Валерый Шчэрбіч, Сяргей Іваніцкі, Яўген Шабуневіч, на “Беларусах” з прычэпамі – Сяргей Пятроў, Мікалай Таркан, Уладзімір Краўцоў, Аляксандр Гутараў, Уладзімір Каранкевіч.

Зялёная маса сіласуецца ў траншэях каля жывёлагадоўчых аб’ектаў. Дзве з іх ужо закладзены на МТК “Кірава”. Зараз трамбуецца першая траншэя на новай ферме у Мышкавічах. На гэтых участках заняты Сяргей Кахновіч на “Амкадоры”, Сяргей Каванскі на “Кіраўцу” і Аляксандр Міхалап на ДТ-75.
За якасцю выканання работ, захаваннем тэхналагічнага працэсу ўважліва сочаць адказныя спецыялісты.
Варта адзначыць, што кожны, хто заняты на корманарыхтоўцы, добрасумленна ставіцца да даручанай справы, а гэта дае падставы быць упэўненымі, што ўсё намечанае будзе выканана якасна і ў вызначаныя тэрміны.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024