Темы

Жыхары Кіраўшчыны актыўна далучыліся да рэспубліканскага лёгкаатлетычнага забегу «За адзіную Беларусь»

Жыхары Кіраўшчыны актыўна далучыліся да рэспубліканскага лёгкаатлетычнага забегу «За адзіную Беларусь»

Жыхары Кіраўшчыны ў мінулую суботу актыўна далучыліся да рэспубліканскага лёгкаатлетычнага забегу «За адзіную Беларусь».

Старт быў дадзены на галоўнай гарадской плошчы імя С.М.Кірава. У дзвюх узроставых катэгорыях спаборнічалі школьнікі і навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа. Для прадстаўнікоў арганізацый была праведзена лёгкаатлетычная эстафета. Ва ўдзельнікаў забегу быў бадзёры, выдатны настрой. І сонечнае цёплае надвор’е спрыяла гэтаму. Фізкультура і спорт, здаровы лад жыцця аб’ядноўваюць кіраўчан!

На фінішы вызначыліся пераможцы і прызёры забегаў. Ва ўзроставай катэгорыі сярод хлопчыкаў 2010-2011 год нараджэння 1 месца заняў прадстаўнік Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Сяргей Дырыкаў, яго таварыш па камандзе Вячаслаў Будніцкі стаў бронзавым прызёрам, а “срэбра” дасталося Сяргею Васільеву з Барчыцкага НПК ДС-СШ. У дзяўчынак гэтага ж узросту перамогу святкавала вучаніца Чыгірынскай СШ Вераніка Панарына, 2 і 3 месцы адпаведна занялі Ганна Кавалёва з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і Віталіна Жардзецкая з Паўлавіцкай СШ.

Ва ўзроставай катэгорыі 2008-2009 г.н. у юнакоў п’едэстал гонару выглядае наступным чынам: 1 месца – Ігар Бандарэнка (Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева), 2 – Раман Тарабуеў (Барчыцкі НПК ДС-СШ), 3 Мікіта Мельнічэнка (СШ №2 імя К.П.Арлоўскага). У дзяўчат тройка лідараў вось якая: Анастасія Красная, Дар’я Малашонак (абедзве – з СШ №1), Дар’я Шкрэдава (СШ №2 імя К.П.Арлоўскага).

У камандным заліку ва ўзроставай катэгорыі 2010-2011 г.н. перамаглі лёгкаатлеты Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, 2 і 3 месцаў адпаведна ўдастоены зборныя СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і Барчыцкага НПК ДС-СШ. У катэгорыі 2008-2009 г.н. перамаглі спартсмены СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, на 2 месцы – каманда СШ №1, на 3 – паўлавіцкія школьнікі.

У агульнакамандным заліку перамогу заваявалі вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, 2 месца – на рахунку рабят з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, “бронза” – у школьнікаў Барчыцкага НПК ДС-СШ. Пераможцы былі ўзнагароджаны кубкамі, а ўсе прызёры – Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость