Темы

У гарадскім парку Кіраўска гучалі песні пра родную Беларусь на канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства

У гарадскім парку Кіраўска гучалі песні пра родную Беларусь на канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства

У межах тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, у гарадскім парку адбыўся канцэрт “Вытокі нашай спадчыны”, падрыхтаваны творчым калектывам дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска.

Гучалі песні пра нашу сінявокую Беларусь, якую завём Бацькаўшчынай, яе прыгожыя краявіды і таленавітых людзей. І пра вялікі подзвіг землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія змагаліся за свабоду і мірную будучыню Радзімы.

Галоўным пасылам канцэртнай праграмы стаў наступны: “Мы – беларусы! Усе мы розныя. Але мы аднолькава любім сваю Айчыну. Я, ты, ён, яна – мы – разам! Менавіта гэтым народным адзінствам моцная наша краіна!”.

На пляцоўцы ля фантана выступілі аркестр народных інструментаў, вакальнае трыо ў саставе выкладчыкаў Марыны Каранкевіч, Аліны Леановіч і Юліі Чабан, дуэт Аксаны Дзенісенка і Таццяны Цяшаевай, пранікнёным быў іх нумар разам з вучнямі з песняй “Праменьчык святла”, на акардэоне саліравала Жанна Кудзіна, таксама ў канцэрце прымалі ўдзел  Людміла Кушнярова, вакальны ансамбль “Усмешка” і іншыя.  

Канцэртная праграма падарыла гледачам станоўчыя эмоцыі і добры настрой.

Побач дэманстравалася выстава работ вучняў мастацкага накірунку дзейнасці школы. Тут жа праходзілі майстар-класы па аквагрыму.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость