Темы

Задача дня — кармы высокай якасці

Задача дня —  кармы высокай якасці

belokerrr

Зладжана, арганізавана праходзіць “зялёнае жніво” ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Увесь светлавы дзень на яго палетках не змаўкае гул сельгастэхнікі: корманарыхтоўшчыкі імкнуцца забяспечыць бесперапынную работу зялёнага канвеера.
Нарыхтоўка кармоў у гаспадарцы наладжана адразу на некалькіх участках. Аснашчанасць сучаснай і магутнай корманарыхтоўчай тэхнікай дазваляе весці касавіцу аператыўна. Прапусціць тэрміны скошвання – страціць карысныя якасці траў і не атрымаць высакаякасныя кармы. Памятаюць аб гэтым у гаспадарцы не толькі спецыялісты, але і працаўнікі палёў, у чыіх руках сёння будучыя надоі малака і прыбаўкі ў вазе буйной рагатай жывёлы.

У бягучым годзе “Рассвету” прадстаіць нарыхтаваць 41 тыс. т сенажу, 3 тыс. т сена і 42600 т — сіласнай масы.
Рабочы дзень у механізатараў на касьбе пачынаецца рана, а заканчваецца познім вечарам. Усяго рассветаўцам неабходна скасіць травы першым укосам на 2554 га, па стане на ўчарашні дзень гэтыя работы праведзены на 961 га, убраны травы на 700 га: з якіх зялёная маса з 232 га пайшла на корм жывёле, на сянаж — з 457 га і на сена — з 15 га.
Першымі вывелі на сенажаці трактары з касілкамі Мікалай Белакурскі, Міхаіл Букаты, Іван Салановіч, Аляксандр Кандрацьеў, Ігар Несцяровіч. З пастаўленай перад імі задачай механізатары спраўляюцца выдатна, бо для кожнага з іх касавіца — справа звыклая, удзень звяно паспявае скасіць каля 90-100 га. Эстафету зялёнага канвеера прымаюць у іх механізатары Сяргей Дрозд і Віктар Зайцаў, якія працуюць на варушылцы і граблях. На прэсаванні сена заняты Іван Бяляўскі. Вопытныя і адказныя працаўнікі Міхаіл Вербенка і Канстанцін Пятруша шчыруюць на кормаўборачных камбайнах, затрымкі за імі няма: іх тэхніка добра падрыхтавана і працуе без збояў, а пад’язджаючыя аўтамабілі імгненна напаўняюцца здрабнёнай “зялёнкай”. Хутка дастаўляюць зялёную масу да сянажных траншэй і на корм жывёле Мікалай Бандарэнка, Сяргей Шчэрбіч, Дзмітрый Кахновіч, Аляксандр Гутараў і Дзяніс Аўсянік.
Вельмі адказны ўчастак — закладка і трамбоўка сянажных траншэй: дрэнна ўтрамбаваны ці не адпавядаючы па тэмпературных і вільготных рэжымах сянаж, замест якасных кармоў можа ператварыцца ў непрыдатную для кармлення жывёлы гніль. Належную ўвагу надаюць у “Рассвеце” пажыўнасці сенажу, для чаго выкарыстоўваюць кансерванты. Кантралююць працэс нарыхтоўкі і закладкі сянажнай масы адказныя спецыялісты, вядзецца ўся неабходная дакументацыя. Сянажныя траншэі былі своечасова падрыхтаваны для прыёму зялёнай масы: ачышчаны ад рэшткаў кармоў, пабелены, пад’езды высланы саломай. Працуюць на закладцы і трамбоўцы сенажу Мікалай Дрозд і Фёдар Кукабака: абодва ў гаспадарцы на добрым рахунку, добрасумленныя і адказныя. Трамбоўка сянажнай масы вядзецца кругласутачна.
У сваю чаргу і кіраўніцтва гаспадаркі праяўляе клопат аб працаўніках: усе забяспечаны спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай аховы, прама на палеткі дастаўляюцца гарачыя і смачныя абеды. Распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочання за якаснае правядзенне корманарыхтоўкі.
Усё гэта дае ўпэўненасць, што на прадстаячую зімоўку для грамадскага статка ў “Рассвеце” будуцьмець дастатковую колькасць кармоў выдатнай якасці.
Людміла
СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем