На тое яна і хуткая…

На тое яна і хуткая…

skorskor3skor2

Першае, што робіць чалавек, калі ў яго пагаршаецца здароўе ці здараецца трагічны выпадак, — тэлефануе на вядомы ўсім нумар “103”. На другім канцы провада падключаецца дыспетчар, запісвае дадзеныя аб пацыенце, і машына “хуткай медыцынскай дапамогі” імчыць па названым адрасе.

Днём пры аддзяленні “хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі” райбальніцы дзяжурыць адна машына і адна — пры райпаліклініцы. У начную змену працуюць дзве брыгады. Пры неабходнасці дыспетчар перадае выклік брыгадзе, ужо выехаўшай на аказанне дапамогі жыхарам раёна з тым, каб медыкі па дарозе заехалі да іншага пацыента.
Наогул, хуткую неадкладную медыцынскую дапамогу зараз аказваюць 9 фельчараў, якія маюць пэўную кваліфікацыйную катэгорыю, значны стаж работы і назапашаны вопыт. Гэта дазваляе ім на месцы прымаць неардынарныя рашэнні, якія часам дапамагаюць захаваць пацыенту самае дарагое — жыццё. Прымаюць выклікі 4 дыспетчары. У сярэднім за месяц медработнікі абслугоўваюць 500 выездаў.
Шмат гадоў прысвяцілі медыцыне Валянціна Габрусь, Святлана Грышчанка, Валянціна Гавядзіна, Галіна Буранкова, Святлана Свірыд. Добра зарэкамендавалі сябе тры Святланы — Таськіна, Бароўская, Кавалёва, Наталля Жыдовіч і іншыя.
Калі скласці разам вадзіцельскі стаж на машыне “хуткай дапамогі” братоў Васіля і Уладзіміра Турловічаў, а таксама іх бацькі Уладзіміра Іларыёнавіча (на жаль, ён пакінуў гэты свет), то атрымаецца цэлае стагоддзе: усе трое сумленна працавалі і працуюць у аддзяленні, адказна выконваючы свае абавязкі . Не было выпадку, каб з-за іх была затрымка выездаў.
Хутка і безаварыйна дастаўляюць медыкаў па выкліку, прывозяць пацыентаў у бальніцу вопытныя ва-дзіцелі Уладзімір Манько, Генадзь Мурачоў, Аляксандр Філановіч, Міхаіл Комар.
Хочацца падкрэсліць, што ўсе работнікі аддзялення працуюць максімальна адказна, часам у экстрэмальных сітуацыях. Усялякае здараецца ў іх рабоце, і толькі дзякуючы высокаму прафесіяналізму, сабранасці, зладжанасці часам ім удаецца зрабіць немагчымае.
…Званок з аг. Баравіца: “Тэрмінова выязджайце — гарыць дом, а ў ім — людзі!”. На месцы высветлілася, што двое з траіх пацярпеўшых — у цяжкім стане. І толькі дзякуючы ўмелым дзеянням фельчараў Алены Шпілеўскай (яна загадвае аддзяленнем) і Таццяны Свірко, а таксама поўнаму аснашчэнню неабходнымі апаратурай і медыкаментамі людзей удалося выратаваць.
…Фельчарам Таццяне Акушэвіч і Святлане Свірыд давялося прымаць дачасныя роды (чацвёртыя па ліку) ў жыхаркі аг. Стайкі. Сітуацыя была вельмі складанай, але і тут медыкі не разгубіліся, зрабілі ўсё неабходнае — і дзіця ўбачыла свет.
…Літаральна вырвалі з ланцугоў смерці маладую кіраўчанку Святлана Таськіна і Святлана Кавалёва: пасля атручвання за лічаныя хвіліны яны прывялі дзяўчыну ў прытомнасць.
Але бывае і такое, калі “хуткую дапамогу” выклікаюць без прычыны, а тым больш — жартуючы. І машыне медыкаў даводзіцца рабіць халастыя прабегі па неіснуючых выкліках, а ў гэты час камусьці сапраўды патрэбна неадкладная дапамога.
Усіх экстрэмальных выпадкаў, якія бываюць у штодзённай рабоце калектыву “хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі” — не пералічыць. І за кожным з іх выратаваныя жыцці пацыентаў, словы ўдзячнасці за самаадданую працу людзям у белых халатах.
Рыгор КАГАН, удзячны пацыент.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024