29 кастрычніка – Дзень нараджэння камсамола

29 кастрычніка – Дзень нараджэння камсамола

У гэты дзень у 1918 годзе на I Усерасійскім з’ездзе саюзаў рабочай і сялянскай моладзі быў утвораны Расійскі камуністычны саюз моладзі, які ў 1924 годзе стаў Ленінскім, а з 1926 года – Усесаюзным.
Камсамол – цэлая эпоха ў гісторыі. Для мільёнаў юнакоў і дзяўчат ён стаў сапраўднай школай жыцця, дзе сам час даваў урокі мужнасці, дабрыні і справядлівасці, вучыў дружбе і стойкасці, выхоўваў пачуццё адказнасці за ўсё, што адбываецца навокал.
Ва ўсе часіны пад сцягамі камсамола аб’ядноўваліся самыя актыўныя прадстаўнікі моладзі. Савецкая камсамольская арганізацыя за гады дзейнасці выхавала шмат герояў вайны і працы, славутых дзеячаў у розных галінах жыццядзейнасці, якія сваімі добрымі справамі дэманстравалі беззапаветную адданасць краіне і народу.
Школу камсамола прайшлі некалькі пакаленняў савецкіх лю­дзей, у тым ліку і нашы дзядулі з бабулямі, бацькі. Камсамольцы вылучаліся актыўнасцю, ініцыятыўнасцю, арыгінальнасцю, гэтыя якасці ўласцівыя прадстаўнікам старэйшага пакалення і зараз. Не словам, а справамі камсамольцы ўдзельнічалі ва ўзвядзенні новых гарадоў і аб’ектаў на прасторах усяго Савецкага Саюза, вялі за сабой грамадскасць.
Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі, як правапераемнік камсамола, захаваў лепшыя традыцыі савецкага маладзёжнага руху. Адна з іх – удзел юнакоў і дзяўчат у будатрадаўскім руху. Сучасныя школьнікі, студэнты займаюцца добраўпарадкаваннем, будаўнічымі, сельскагаспадарчымі і іншымі работамі. Гэтая добрая камсамольская традыцыя жыве і прымнажаецца, выхоўваючы ў падрастаючага пакалення павагу і любоў да працы, самадысцыплінаванасць і адказнасць.
Асноўныя ідэі, прынцыпы і задачы сучаснага маладзёжнага руху такія ж, як і ў былой камсамольскай арганізаці, – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне моладзі, садзейнічанне ўсебаковаму развіццю асобы маладога чалавека. І гэта лепшае, што пакінуў нам у спадчыну камсамол.
Ірына ПЯТРОЎСКАЯ, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024