Темы

Школьны лагер на базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага расчыніў свае дзверы

Школьны лагер на базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага расчыніў свае дзверы

Здаецца, яшчэ толькі празвінеў першы званок. Аднак не паспелі азірнуцца, як ўжо скончылася першая чвэрць новага навучальнага года. І вось СШ №2 імя К.П.Арлоўскага гасцінна расчыніла дзверы для 25-ці хлопчыкаў і дзяўчынак восеньскага аздараўленчага лагера “Карусель”. Аб гэтым расказала яго выхавацель Людміла Хурсан.

Першы дзень наведвання лагера для дзяцей быў вельмі насычаным і цікавым. Ранак пачаўся з музычнай зарадкі, затым вучні афармлялі свае атрадныя куткі, стваралі візіткі атрада.

Неўзабаве да выхаванцаў лагера ў госці завіталі супрацоўнікі Кіраўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і іх цудоўны службовы сабака Дана.

Начальнік аддзялення Дэпартамента аховы  Аляксандр Пінчук правеў цікавую гутарку з дзецьмі, а затым віктарыну, удзельнікі якой вельмі хутка адказвалі на пытанні і за сваю стараннасць атрымалі карысныя падарункі. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі назіралі за тым, як сабака Дана выконвае свае службовыя абавязкі і каманды. А колькі было радасці, калі вучням дазволілі пагладзіць “калматую служаку”!

Не паспелі развітацца з аднымі гасцямі, як да выхаванцаў лагера наведаўся начальнік Кіраўскай раённай энергагазінспекцыі Мікалай Русецкі. Ён пагутарыў з дзецьмі аб правілах электрабяспекі.

Пасля ад’езду гасцей, хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі рухомыя гульні на свежым паветры і смачны абед.

У гэты дзень з усімі выхаванцамі школьнага лагера было праведзена цікавае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю восеньскага лагера, дзе дзеці разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях, чыталі вершы. Не забыліся ў лагеры і пра дзённы сон, пасля якога дзеці адправіліся ў школьную бібліятэку, дзе з імі была праведзена інтэлектуальная гульня “Залатая восень”,  пераможцам якой стаў Максім Ільюткін.

Вось так прадуктыўна прайшоў першы дзень у восеньскім лагеры. Наперадзе яшчэ некалькі цікавых дзён адпачынку, за якія вучні і аздаравяцца, і карысна пабавяць час.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем