Ваенаслужачыя з Бабруйска правялі заняткі па патрыятычнаму выхаванню ў СШ №1

Ваенаслужачыя з Бабруйска правялі заняткі па патрыятычнаму выхаванню ў СШ №1

Выхаванне патрыятызму, пачуцця адказнаці за свае ўчынкі, павага адзін да аднаго, выхаванне грамадзянскай пазіцыі, разуменне службы ў арміі для кожнага маладога чалавека Рэспублікі Беларусь – адны з галоўных крытэрыяў грамадзянска-патрыятычнага выхывання сучасных школьнікаў.

З мэтай павышэння эфектыўнасці ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, папулярызацыі вайсковай службы да школьнікаў сярэдняй школы № 1 райцэнтра былі запрошаны цікавыя госці – ваенаслужачыя вайсковай часткі 5527 г.Бабруйска. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 Любоў Маркевіч.

Салдаты прывезлі з сабой сучасную зброю і службовых сабак.

Са зброяй пазнаёміліся ўсе прысутныя: госці расказалі, якая зброя зараз знаходзіцца на ўтрыманні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, для чаго прымяняецца, што трэба рабіць, каб стаць трапным стралком. Навучэнцы змаглі патрымаць зброю ў руках, распытаць пра яе больш дакладна і нават прыцэліцца і нібыта “трапна стрэліць”.

А затым быў бенефіс сабак. Чацвераногія сябры дакладна выконвалі розныя каманды і пастаўленыя задачы, затрымлівалі «парушальнікаў» і шукалі выбуховыя прылады.

Сустрэча прайшла на “ўра”! І госці, і навучэнцы атрымалі новыя веды, новыя эмоцыі, дамовіліся аб наступных сустрэчах.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

 

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем