Темы

600 УДЗЕЛЬНІКАЎ З УСЯГО СВЕТУ ПРЫЕХАЛІ НА МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «МАГУТНЫ БОЖА» Ў МАГІЛЁЎ

600 УДЗЕЛЬНІКАЎ З УСЯГО СВЕТУ ПРЫЕХАЛІ НА МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «МАГУТНЫ БОЖА» Ў МАГІЛЁЎ

img_3389

Можна казаць, што свята духоўнай музыкі цалкам захапіла абласны цэнтр, бо шмат яго пляцовак працуе менавіта пад адкрытым небам і за тое, каб на іх пабываць, не трэба плаціць грошы. Людзі могуць не толькі атрымаць асалоду ад узнёслай музыкі, але яшчэ сустрэцца з артыстамі, знаўцамі народнай медыцыны, пісьменнікамі і паэтамі.

Яшчэ ў суботу свой шацёр каля дыягнастычнага цэнтра раскінула вялікая праваслаўная выстава-кірмаш, дзе можна знайсці шмат сувеніраў, царкоўных рэчаў, духоўнай літаратуры. На плошчы Зорак каля кінатэатра «Радзіма» кожны дзень будуць спяваць хрысціянскія групы з розных краін свету. А на Архірэйскім вале традыцыйна пройдзе свята перазвону.

“Гэты фестываль унікальны тым, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў трох хрысціянскіх канфесій — праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай, — падкрэсліла значнасць мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава. — Незалежна ад таго, якую рэлігію вызнае чалавек, на якой мове ён размаўляе, у якой краіне жыве, ёсць агульныя паняцці, вельмі блізкія і зразумелыя для кожнага з нас. Нездарма галоўнай мэтай фестывалю з’яўляецца адраджэнне духоўнай культуры, пашырэнне міжнародных сувязяў і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі.

Па матэрыяле газета “Звязда”

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость