Темы

Сустрэчу з насельніцтвам аг.Стайкі і в.Чыгірынка правяла рабочая група на чале са старшынёй Кіраўскага райвыканкама

Сустрэчу з насельніцтвам аг.Стайкі і в.Чыгірынка правяла рабочая група на чале са старшынёй Кіраўскага райвыканкама

Рабочая група на чале са старшынёй райвыканкама Галінай Слабоднікавай правяла чарговыя сустрэчы з насельніцтвам у аг.Стайкі і в.Чыгірынка. Яны адбыліся ў мясцовых установах культуры з удзелам старшыні Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіла Фрэйберга, дырэктара СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігара Кузняцова, дэпутатаў раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў.

Улічваючы значнасць мер па прафілактыцы і лячэнні каранавіруснай інфекцыі, размова на абедзвюх сустрэчах пачалася менавіта з гэтай тэмы. Галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Бычэнка адзначыў, што ў населеных пунктах Стайкаўскага сельсавета праводзілася вакцынацыя работнікаў сельгасфіліяла, жыхароў. Гэтаму папярэднічалі сустрэчы на аб’ектах гаспадаркі, дзе медыкі даходліва растлумачылі перавагі вакцынацыі. Галоўны ўрач нагадаў пра парадак яе правядзення, падкрэсліўшы, што атрымаць прышчэпку можна ў тым ліку на ФАПе. Да пажылых людзей, у якіх няма магчымасці трапіць у медустановы, медыкі выязджаюць на дом – неабходна патэлефанаваць фельчару мясцовага ФАПа, ён запіша кантактныя дадзеныя і паведаміць, калі прыедуць медработнікі.
Сяргей Бычэнка ахарактарызаваў эпідэмічную сітуацыю ў раёне, даў прысутным рэкамендацыі.
На пытаннях пажарнай бяспекі спыніўся начальнік РАНС Сяргей Собаль. Па Магілёўскай вобласці, канстатаваў ён, ледзь не штодзённа фіксуецца гібель чалавека на пажары і прывёў прыклады такіх здарэнняў. Ахвярамі агню становяцца сацыяльна не абароненыя людзі ці тыя, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. На тэрыторыі раёна сёлета на пажарах загінулі 2 чалавекі.

Праблемы пажарнай бяспекі, адзначыў Сяргей Собаль, застаюцца актуальнымі і для раёна, у тым ліку Стайкаўскага сельсавета. Распачаўся ацяпляльны сезон, захоўваць супрацьпажарныя нормы – абавязак кожнага, каб пазбегнуць трагедый. Асаблівая ўвага – дзецям, нельга пакідаць іх без нагляду дарослых.
Аб рабоце сацыяльнага пункта на тэрыторыі сельсавета праінфармавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Лянкевіч. Зона яго абслугоўвання – 16 населеных пунктаў, на абслугоўванні – 250 пажылых людзей, 10 – на надомным. Пералік паслуг, якія аказвае РЦСАН, ёсць у сельвыканкаме – імі можна скарыстацца.

Было абмеркавана пытанне работы паштовай службы. Як адзначыла начальнік Кіраўскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Гушчына, усе паштальёны аснашчаны мабільнымі апаратамі, якія даюць магчымасць аказаць грамадзянам паслугі сувязі на даму – правесці аплату любых плацяжоў наяўнымі грашовымі сродкамі ці па банкаўскай картцы.
Старшыня сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Фрэйберг зрабіў заўвагу, што на паштовым аддзяленні сувязі абсталяванне часта выходзіць са строю. Даводзіцца працяглы час чакаць, каб вырашыць пытанне па аплаце ці іншае. Кіраўніцтву ўчастка паштовай сувязі даручана прыняць неабходныя меры.
Былі прэтэнзіі наконт работы паштовай службы і ў Чыгірынцы: спецыялізаваная машына, якая забяспечвае паштовае абслугоўванне сяльчан, часта выходзіць са строю.Гэта дастаўляе нязручнасці, няма дзе зняць наяўныя грошы.
Па выніках сустрэчы райвыканкамам падрыхтавана пісьмо кіраўніцтву Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” аб неабходнасці забеспячэння Кіраўскага ўчастка перасовачным транспартам у сувязі з частымі паломкамі таго, які маецца.
Дырэктар УКП “Жылкамгас” Юрый Кісялёў праінфармаваў па камунальных пытаннях. Жыхары в.Галынаўка паскардзіліся, што на тэрыторыі іх населенага пункта шмат бадзяжных сабак. Бывае, што нярэдка гаспадары адчапляюць сваіх сабак, каб тыя пабегалі.
Юрый Кісялёў даў тлумачэнні, у прыватнасці, давёў да ведама, што кожны 1 і 3 панядзелак месяца выязджае брыгада па адлову бадзяжных сабак.
Сельвыканкаму даручана падрыхтаваць і распаўсюдзіць на тэрыторыі сельсавета інфармацыйныя літоўкі аб правілах утрымання сабак.

Начальнік РАУС Аляксандр Шункевіч параіў сяльчанам звяртаць увагу на тое, чым заняты іх дзеці, унукі. Так, у Любонічах затрымана мясцовая 16-гадовая дзяўчына, якая дзейнічала ў саставе арганізаванай групы па збыце наркотыкаў, а ўцягнута туды была праз інтэрнэт абацаннямі лёгкага заробку. Крымінальная адказнасць за падобныя ўчынкі сур’ёзная.
Прадстаўнік праваахоўчых органаў таксама заклікаў прысутных не паддавацца на розныя віды махлярства праз інтэрнэт, тэлефонную сувязь, прывёў прыклады, як дзейнічаюць нячыстыя на руку людзі, каб абагаціцца.
Аляксандр Шункевіч праінфармаваў пра крымінагеннае становішча на тэрыторыі раёна. І запрасіў прысутных, калі ім становяцца вядомымі факты сямейнага насілля ці іншых супрацьзаконных дзеянняў, тэлефанаваць у міліцыю.
Падчас сустрэч сяльчанамі ім быў прадстаўлены новы ўчастковы інспектар РАУС: гэта Дзмітрый Каранкевіч.
Традыцыйна ў ходзе дыялогу ўвага была нададзена стану вырашэння пытанняў, агучаных жыхарамі падчас папярэдніх сустрэч.
У Стайках, як і ў мінулы раз, жыхары адзначылі недастатковы асартымент тавараў у магазіне райспажыўтаварыства (фруктаў, агародніны, прадукцыі ААТ “Молочные горки”). Падобныя прэтэнзіі прагучалі і ў Чыгірынцы.
Дадзена даручэнне намесніку старшыні райвыканкама Таццяне Русецкай разабрацца па дадзеным пытанні, пачынаючы з прадаўца, адказнага за зону, чаму сітуацыя не палепшана з чэрвеня.
Раней жыхары Стаек указвалі на неабходнасць прывядзення ў належны стан дарогі па вул.Саўгаснай у бок в.Нямкі. Прапановы па рамонце гэтага ўчастка ўключаны ў абласную праграму дарожных работ на 2021-2025 гады. Работы запланаваны на наступны год пры наяўнасці дастатковага фінансавання.
Наконт ранейшага звароту па набыцці новага школьнага аўтобуса старшыня райвыканкама адзначыла, што пытанне ў хуткім часе вырашыцца: тэрміны пастаўкі аўтобуса для Чыгірынскай СШ – да 24 снежня.

І на гэтых сустрэчах не абышлося без “дарожнай” тэмы. Так, жыхары Стаек адзначылі нездавальняючы стан дарожнага пакрыцця вул.Ціхая і тое, што па вул.Школьнай не пакладзены да канца асфальт. Абследаваць названыя ўчасткі, унесці прапановы было даручана Міхаілу Фрэйбергу і начальніку ДРБУ №197 Віталю Токараву.
Прымаць меры па ямачным рамонце вул.Маладзёжнай у Стайках неабходна кіраўніцтву УКП “Жылкамгас”.
Сяльчане таксама заўважылі, што не ў належным стане знаходзіцца дарога ў в.Падлужжа. Вырашаць праблемнае пытанне трэба кіраўніцтву ДРБУ №197.
Прагучала просьба ўстанавіць указальнік на вёску Шмакі. Кіраўніцтву ДРБУ №197 было даручана правесці інвентарызацыю інфармацыйна-ўказальных знакаў па раёне, а райвыканкамам будзе даслана пісьмо ў КУП “Магілёўаблдарбуд” аб неабходнасці набыцця інфармацыйна-ўказальных дарожных знакаў.
Па ўсіх указаных даручэннях вызначаны тэрміны іх выканання.
Галіна Слабоднікава нагадала, што ў наступным годзе на тэрыторыі Стайкаўскага сельсавета пройдзе раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2022”. У межах падрыхтоўкі да яго працягнуцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні – дзеля павышэння камфортнасці пражывання мясцовых людзей. Галіна Паўлаўна выказала спадзяванне, што жыхары населеных пунктаў прымуць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да свята.
І ячшэ праінфармавала, што 21 лістапада па Стайкаўскай выбарчай акрузе №39 адбудуцца выбары дэпутата раённага Савета дэпутатаў 28 склікання замест выбыўшага, і заклікала прыняць у іх актыўны ўдзел.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость