“Зялёныя святкі”
Ва ўрочышчы Байкава Чавускага раёна адбыўся трэці міжрэгіянальны абрадавы фестываль “Зялёныя святкі”, на які свае конкурсныя праграмы ў дзвюх намінацыях: харавод і абрад кумаўства прадаставілі фальклорныя калектывы дзесяці раёнаў Магілёўскай вобласці. Мэта мерапрыемства — адраджэнне, захоўванне і папулярызацыя самабытнай фальклорнай культуры, традыцый рэгіянальнага напрамку, выяўленне і вяртанне ў практыку разнастайных формаў асноўных відаў жанраў аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасці.
Г онар Кіраўшчыны абаранялі ўзорны харэаграфічны калектыў “Паскакушкі” і вакальны калектыў “Харашухі”. І выступілі дастойна: у абрадзе кумаўства ім пакарылася 1-е месца!
Падчас мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць паўдзельнічаць у народных абрадах, выконвалі абрадавыя песні, вадзілі карагоды.
Працавалі дзіцячыя атракцыёны і гандлёвыя рады, дзе можна было набыць тавары народных умельцаў.
Кіраўчане пачаставалі гасцей мерапрыемства “Смажанкамі” і булачкамі, выпечанымі работнікамі кандытарскага цэха райспажыўтаварыства.
Эма КАЛМЫКОВА,
дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.