Темы

Старанна працуюць — весела адпачываюць

Старанна працуюць —  весела адпачываюць

otryad

Многія юнакі і дзяўчаты замест таго, каб сядзець у інтэрнэце ці невядома дзе бавіць свой вольны час, вырашылі правесці летнія канікулы з карысцю для здароўя і ўласнага кашалька. Напрыклад, 15 вучняў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева ўвайшлі ў састаў лагера працы і адпачынку «Факел», які працуе ў СВК “Калгас “Ніва”. Рабяты шчыруюць на самых розных участках: займаюцца ўборкай і падрыхтоўкай да ўраджаю збожжавых складскіх памяшканняў, добраўпарадкоўваюць і прыбіраюць прылягаючую тэрыторыю. Да слова, юнакі і дзяўчаты адносяцца да любой даручанай справы добрасумленна і адказна, не прагульваюць. А таму могуць спадзявацца, што кіраўніцтва гаспадаркі належным чынам ацэніць іх пасільны працоўны ўклад. Разам з рабятамі пастаянна знаходзяцца настаўнікі школы С.Л.Рыняк і Ю.М.Макаронак, якія ажыццяўляюць кантроль за працоўнай дысцыплінай і бяспечнымі ўмовамі іх працы.
Падвоз вучняў да месца работы і назад да школы ажыццяўляецца транспартам сельгаскааператыва. Для юнакоў і дзяўчат арганізавана гарачае харчаванне і цікавае правядзенне вольнага часу.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость