22 снежня – Дзень энергетыка

22 снежня – Дзень энергетыка

Надзейна і бесперабойна забяспечыць спажыўцоў

22 снежня, у самы кароткі светлавы дзень года, сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, ад прафесіяналізму і працы якіх залежыць стабільная дзейнасць не толькі прамысловасці краіны, сельскай гаспадаркі і іншых галін эканомікі, але і сацыяльнай сферы – бальніц, дзіцячых садкоў і школ, камфорт і дабрабыт беларусаў, – энергетыкі. Іх работа патрабуе павышанай адказнасці, пастаяннай увагі, дакладных і граматных дзеянняў пры выкананні пастаўленых задач.
Напярэдадні прафесійнага свята – наша размова з начальнікам раёна электрычных сетак РУП “Магілёўэнерга” філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” Віталем СУДЗІБОРАМ:
– З галоўнай сваёй задачай – забеспячэннем жыхароў раёна, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый жыццёва неабходнымі выгодамі – электраэнергіяй і цяплом – наш калектыў спраўляецца паспяхова. Вядома, на падстанцыях з цягам часу зношваюцца асобныя дэталі, вузлы, зніжаецца іх трываласць, патрабуецца замена на новыя, больш сучасныя і дасканалыя. Для таго, каб падтрымліваць абсталяванне і электрычныя сеткі ў спраўным стане, павышаць надзейнасць энергазабеспячэння спажыўцоў, штогод згодна графіка абслугоўваем лініі электраперадач і падстанцыі.
Так, сёлета адрамантавана больш за 32 км высакавольтных ліній напружаннем 10 кВ, 3,49 км провада заменена на ізаляваны, устаноўлена 14 апор і 189 ізалятараў. Значны аб’ём работ правялі на электрычных сетках напружаннем 0,4 кВ: замянілі 38 апор,
3,78 км провада, 128 уводаў. Было ўстаноўлена 2 пункты секцыяніравання, якія забяспечаць дакладную работу аховы ў выпадку няспраўнасцей. Для больш аператыўнага вываду электрасетак у рамонт устаноўлена 39 стацыянарных зазямляльнікаў. Каб не дапусціць пашкоджанняў электраліній, выдаляем вакол электраперадач кустоўе і хмызняк, праводзім абрэзку дрэў.
Значны аб’ём работ ажыццявілі на тэрыторыі горада: замянілі 2 кабельных участкі 10 кВ і капітальна адрамантавалі 48 трансфарматарных падстанцый.
У мэтах павышэння надзейнасці электразабеспячэння жыхароў раёна рамонтныя і абслугоўваючыя работы былі праведзены, акрамя райцэнтра, у шэрагу населеных пунктаў: Пацавай Слабадзе, Чыгірынцы, Полькавічах, Морхавічах, Сялібе і іншых.
У бягучым годзе выкананы другі этап аўтаматызацыі раёна электрасетак. Была праведзена ўстаноўка кіруючых вакуумных выключальнікаў у ячэйках 10 кВ у сямі трансфарматарных падстанцыях. Гэта дазволіць нам значна павысіць якасць аказання паслуг. Так, зараз дыспетчары могуць аператыўна выключыць аварыйны ўчастак электралініі і пераключыць яе на рэзервовую падачу электраэнергіі. Гэта значыць, што нават у выпадку няштатнай сітуацыі нашы спажыўцы ўжо праз некалькі хвілін будуць атрымліваць энергію ў свае дамы і кватэры. Работу ў дадзеным накірунку будзем працягваць і далей.
За бягучы год намі падключана 82 электраўстаноўкі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння жылых дамоў, устаноўлена 1729 шкафоў уліку, 12564 прыбораў для ўліку затрачанай электраэнергіі.
Калектыў раёна электрычных сетак – гэта 65 кваліфікаваных спецыялістаў, працу кожнага з якіх складана пераацаніць. Ад іх нябачнай на першы погляд работы залежыць жыццядзейнасць горада і сельскіх населеных пунктаў Кіраўшчыны.
РЭС лічыцца прадпрыемствам павышанай небяспекі, таму абавязковыя якасці работнікаў – гэта адказнасць, строгая дысцыпліна, высокі прафесійны ўзровень і тэхнічная падрыхтоўка.
Як і ў любой сферы, галоўнае для нас – кадры. Калі побач калегі-аднадумцы, людзі, хварэючыя душой за даручаную справу, выкананне любых пастаўленых задач будзе па сілах.
Шчыра кажучы, нашаму калектыву ў гэтым сэнсе пашанцавала: за плячыма многіх рэсаўцаў не адзін дзясятак год добрасумленнай працы. У ліку лепшых работнікаў – вядучы інжынер Дзмітрый Мурашка, электраманцёр аператыўна-выязной брыгады Андрэй Лазюк, электраманцёр Яўген Стэльмах, механік Андрэй Пацыенак, слесар па рамонце гідратурбіннага абсталявання Чыгірынскай ГЭС Максім Грачанік.
Шэраг нашых працаўнікоў да прафесійнага свята будзе адзначаны рэспубліканскімі і абласнымі ўзнагародамі. Так, за дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце, надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне народнай гаспадаркі і насельніцтва энерганосьбітамі і ў сувязі з 90-годдзем беларускай энергасістэмы Ганаровым знакам ДВА электраэнергетыкі “Белэнерга” адзначаны слесар па рамонце гідратурбіннага абсталявання 5 разрада Чыгірынскай ГЭС Уладзімір Садоўскі. Падзяка ДВА “Белэнерга” аб’яўлена майстру Валерыю Прымаку.
Ганаровай граматы РУП электраэнергетыкі “Магілёўэнерга” ўдастоена кантралёр энергазабяспечваючай арганізацыі 4 разрада Святлана Савельева. На Дошку Гонару філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” занесены партрэт электраманцёра аператыўна-выязной брыгады 5 разрада Аляксандра Шубарава. Ганаровай граматы філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” ўдастоены вадзіцель аўтамабіля 5 разрада Сяргей Сідарэнка, Падзякі – трактарыст 5 разрада Сяргей Рабаконь.
Энергасістэма Беларусі з кожным годам развіваецца і рухаецца наперад. Пашыраюцца магчымасці выкарыстання электраэнергіі як на вытворчасці, так і ў быце. Для энергетыкаў важна быць нераўнадушнымі да праблем іншых: любы збой у сетцы парушае камфорт людзей і прывычны лад жыцця, псуе іх настрой. Мы імкнемся мінімізаваць нязручнасці для нашых кліентаў, хутка і якасна ліквідаваць перабоі ў энергасістэме. І лепшая ўзнагарода для нас – адсутнасць скаргаў.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх